Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1356 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ж  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  щ  э  я  
на  не  ни  но  ну  
 
Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  
 


На ваш запыт знойдзена 189 артыкулаў

  1. На бедного Макара все шишки валятся — На каго людзі гавораць, на таго і свінні рохкаюць = Над пешым арлом і варона з калом = На каго Бог, на таго і людзі = На пахілае дрэва і козы скачуць = Ну, пайшло на Малахаву галаву  
  2. На безрыбье и рак рыба — Як няма мяса, то і грыб закраса = Калі няма рыб, добры і грыб = На бязлюддзі і мы людзі = На бязлюддзі і дзяк чалавек = Упоцемку і гніляк свеціць = І месяц свеціць, калі сонца няма  
  3. Набить карман — Кішэнь напхаць = Ліхі шэлег абабіць  
  4. Набить оскомину — Аскомы нагнаць = Апрыкраць = Абрыднуць  
  5. Набить руку — Руку наламаць = Навытырыцца  
  6. На бога надейся, а сам не плошай — Божа памажы, але й сам падбяжы (але і сам не ляжы) = Памажы Божа, але й ты не ляжы, нябожа = На Бога спадзявайся, але і сам старайся = Працуй, нябожа, то і Бог паможа = Чакай збавення з неба, а тым часам хлеба трэба  
  7. На весь мир не угодишь — Адзін усім не ўласціць (не дагодзіць) = Не сонца - усіх не сагрэеш = Кожнаму чорту не дагодзіш  
  8. На вид — З выгляду = На пагляд = Наспазор = Пазорам  
  9. На вкус и цвет товарищей нет — Дзеду міла, а ўнуку гніла = Каму - як балота, а каму - як залота = Хто каб салоўку паслухаць, а хто дзеркачовай (драчовай) песні рады = Хто любіць гарбуз, а хто агуркі = Адзін хоча сёе, другі - тое  
  10. На воре шапка горит — Хто парася ўкраў, таму ўвушшу вішчыць = Хто куры краў, у таго й рукі трасуцца = Хто сала краў, таму ў вочы дым ідзе = Відаць па вачах, што ходзіць па начах  
  11. На воробьиный шаг — На жабін скок = На рыбіну нагу  
  12. На всякий чих не наздравствуешься — На кожны гук не адгукаешся = На кожнае чханне не наздароўкаешся  
  13. На днях — Гэтымі днямі = Надоечы  
  14. Надоесть хуже горькой редьки — Апрыкраць як горкая цыбуліна (як горкі яблык) = Абрыднуць як рыба гнілая = За горкую ягаду ўпекціся = Спрыкрыцца як ваўкалака = Стаць горкім як чэмер = Хоць махалам гані  
  15. Надувать (дуть) в уши — Да вушэй даводзіць (прыносіць) = Вязелле гнуць = Мак зялёны трэсці  
  16. Надулся как индюк — Надзьмуўся як сыч (як сава, як цецярук, як сурмач) = Нахохліўся (надзьмуўся) як індык = Натапырыўся як вожык (як верабей)  
  17. Надулся как мышь на крупу — Скрывіўся як серада на пятніцу = Надзьмуўся як вош на мароз = Надзьмуўся як кавальскі мех = Надзьмуўся як жаба на карчы (на купіне)  
  18. Надуть губы — Губы (губу) закапыліць = Лупы наставіць = Грыбы надзьмуць = Дзьмецца як не парвецца  
  19. На закате дней — На схіле веку (жыцця)  
  20. Назвался груздем - полезай в кузов — Калі з роду баравік, то лезь, браце, у кошык = Калі падмеўся грыбам, то лезь у кошык = Абазваўся грыбам - лезь у гаршчок  

Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008