Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1356 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ж  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  щ  э  я  
 
Старонкі:  1  2  
 


На ваш запыт знойдзена 32 артыкулы

  1. Работа не волк, в лес не убежит — У Бога дзён многа - паробім = Абы здароўе, работа будзе = Як будзе здаровіцца, работа (работка) паробіцца = Патрэба ў лес не збяжыць = Работа не заяц - не ўцячэ  
  2. Работать спустя рукава — Па канец рук працаваць = Рабіць як мокрае (мерзлае) гарыць = Шарварку адрабляць = Рабіць як не сваімі рукамі = Завіхацца як поп у талацэ = Вочы заплюшчыўшы (рабіць)  
  3. Развесистая клюква — Грушы на вярбе = Шышкі на вярбе = Смаляны (смаловы, смольны) дуб  
  4. Развязывать кошель (раскошеливаться) — Кішэнь (кішанёй) трэсці  
  5. Разевать рот — Рот разяўляць  
  6. Раз за разом — Раз-пораз (раз-поразу)  
  7. Раз плюнуть — Як слова мовіць (сказаць) = Як перыну (як перынку) асмаліць (спаліць) = Як арэх раскусіць = Што папяросу скурыць = Як нагу ў бот уставіць = Адной левай (адным левым) = Як волас перапаліць  
  8. Разрази меня гром — Хай мяне пярун спаліць (заб'е) = Каб мяне чэрці парвалі = Каб мне пярун хату запаліў = Каб я свае гаспадаркі не аглядаў = Няхай я заўтрашняга дня не дачакаюся = Сонцам праведным клянуся  
  9. Раз, два, взяли — Трэцім разам, лепшым часам (трэцім разком, лепшым часком)  
  10. Ранняя птичка носок прочищает, а поздняя глазки продирает — Ранні зайчык зубкі цярэбіць, а позні вочкі ўцірае = Ранняя птушачка дзюбку калупае, а позняя вочкі прадзірае = Хто да сонца ўстае, таму Бог дае = Хто рана ўстае, таму хлеба стае = Хто любіць працаваць, той не будзе доўга спаць = Рана ўстанеш - болей зробіш  
  11. Рано пташечка запела, как бы кошечка не съела — Не хапайся ўперад бацькі на шыбеніцу = Не спяшайся на шыбеніцу - яшчэ навісішся = Не спяшайся паперад бацькі ў пекла = Не кажы «гоц», калі не пераскочыў  
  12. Раскидывать умом (мозгами) — Розум па галаве пускаць = Галавою варушыць  
  13. Распускать нюни — Румы папускаць = Кізі (кізікі) распускаць (папускаць) = Сліну папускаць = Плакаць як дзіця = Вочы (вочкі) на кулак праціраць = Румзаць  
  14. Рассыпаться бисером (мелким бесом) — Дробным макам рассыпацца = Языком слаць = Словамі як пер'ем слаць  
  15. Расти как на дрожжах — Расці на лес гледзячы = Расці як грыбы (як таполя)  
  16. Расхолился как холодный (горячнй) самовар — Раскалыхаўся як брацкі звон = Ускадзіўся (расхадзіўся, разбушаваўся, збурыўся) як маладое піва = Разышоўся як Ігналя на вечарынцы = Усхадзіўся (раздурзўся) як свіння на дождж  
  17. Расшибиться в лепешку — На блін (на блінец) распляскацца = Распляскацца як праснак = На нітку выцягнуцца  
  18. Реветь белугой — Плакаць як бабёр = Плачам (ад плачу) заходзіцца = У голас кідацца = Голасам галасіць = Крыкам (ад крыку) заходзіцца  
  19. Резать правду — Праўду ў вочы кідаць (церабіць)  
  20. Речами тих, да сердцем лих — Сядзіць ціха, а думае ліха = Ходзіць ціхенька, а думае ліхенька = Хто ліслівы, той куслівы = У ногі цалуе, а за сэрца кусае = Ліхі сабака спадцішка кусае = Не бойся сварлівага, а бойся маўклівага  

Старонкі:  1  2  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008