Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1356 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ж  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  щ  э  я  
хв  хл  хо  хр  ху  
 
Старонкі:  1  2  3  
 


На ваш запыт знойдзена 51 артыкул

  1. Хвалилась синица море зажечь — Хваліўся дурань, што кабыле хвост адарве, а як ірвануў, дык і рот заткнуў = Хвалілася кабыла, што на грэблі гаршкі пабіла = Хваліўся дзяцел, што дзюбка доўгая  
  2. Хвастала овца, что у нее хвост, как у жеребца — Хвалілася рэдзька, што з мёдам смачная = Хвалілася Ганна, што выйдзе за пана (а той не бярэ) = Хваліўся баравік шапкай, ды галавы пад ёй няма = Ганарылася свіння, што аб панскі плот пачухалася  
  3. Хвастать - не колеса мазать — Хваліцца - не касіць, рука не забаліць = Выхваляўся пустак, ды не зрабіў ніяк = Пакуль хвалько нахваліцца, то будзько набудзецца = Брахаць - не цэпам махаць  
  4. Хватить (перехватить) через край — Цераз (праз) меру ўзяць = Меру перабраць  
  5. Хлеб да вода - молодецкая еда — Хлеб, соль і вада - першая яда = Каша - пацеха наша = Абы хлеб ды вада, то няма галада = Калі ёсць хлеб і вада, то не бяда = Тое не бяда, што п'ецца вада, а тое бяда, што не п'ецца вада = Еш хлеб з вадою, абы не з бядою  
  6. Хлеб насущный — Хлеб надзённы  
  7. Хлеб - всему голова — Хлеб над панамі пан = Хлеб над усім пануе = Хлеб будзе, дык і ўсё будзе  
  8. Хлопать глазами — Вачыма лыпаць = Лыпаць вачыма як баран (як цюцька)  
  9. Ходить на задних лапках (на цыпочках) — На цырлах хадзіць (клыпаць) = На дыбачках хадзіць = На пальчыках хадзіць = Па адной маснічыне (дошчачцы) хадзіць  
  10. Ходить по миру — Па людзях хадзіць = З торбаю хадзіць = Жабраваць  
  11. Ходить по струнке — Па дроце хадзіць = Па адной дошчачцы скакаць  
  12. Ходить с протянутой рукой — З прыполам хадзіць = На хлеб спяваць = З рук глядзець = Сядзець на бруку, паглядаць у руку  
  13. Ходить ходуном — Ходырам хадзіць  
  14. Хождение по мукам — Блуканне па пакутах  
  15. Хорошая жена - веселье, а худая - злое зелье — Добрая жонка - дома рай, благая - хоць ты цягу дай = Добрая жонка дом зберажэ, а ліхая рукавом растрасе = Хто жонку добру мае, той гора не знае = Там і Бог раюе, дзе жонка мужыка шануе  
  16. Хорош гусь — Дабёр бабёр = Добрая цаца = Добрая вуда  
  17. Хорошее начало - половина дела — Добры пачатак - блізка канчатак = Які пачатак, такі канчатак = Які зацін, такі й зачын = Як ля парога, такая й дарога = Добры запеў - усяму парадак  
  18. Хорошему всюду хорошо — Добраму чалавечку добра і ў запечку, а благаце блага і на куце (а ліхаце дрэнна і на куце) = Добрая душа нап'ецца і з каўша = Добраму ўсюды добра (а кепскаму кепска)  
  19. Хорошенькое дело — Добры гандаль  
  20. Хорош кус, да не для наших уст — На нашыя ногі высокія парогі = Гэтыя парогі не на мае ногі = Добрая світа, ды не па мне пашыта = Не нашымі губамі гэта есці = Бачыць котка лой, ды не ёй  

Старонкі:  1  2  3  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008