Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1356 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ж  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  щ  э  я  
ба  бе  би  бл  бо  бр  бу  бы  
 
Старонкі:  1  2  3  
 


На ваш запыт знойдзена 59 артыкулаў

  1. Бестолковая голова ногам покоя не дает — За дурной галавой нагам неспакой (бяда, гора) = За дурною галавою і нагам няма спакою = Скупы двойчы плоціць, а дурны двойчы ходзіць = Галава нагам зладзей  
  2. Бить баклуши — Лынды біць = Бібікі біць (абіваць, перабіваць) = Тылылы біць = Гульма гуляць  
  3. Бледен как смерть — Як палатно белы = Спалатнелы як смерць = Як з таго свету ўстаў = Белы як смерць (як сцяна) = Збялелы як ліпіна (як папера, як хуста)  
  4. Богат Ермошка: завел кота да кошку — Багаты Хадот: сабака ды кот = У вераб'я багатая сям'я: у кожнага верабейкі па тры капейкі  
  5. Богатому черти деньги куют — Багатаму чорт дзеці калыша (а беднаму з калыскі выкідае) = Багатаму і чорт у кашу маслам кідае = У каго дабро вядзецца, у таго й певень нясецца = Як вадзецца, то і на трэску прадзецца = У багатай хаце і куры часцей нясуцца = Багатаму скрыпка сама грае, а мая і смыкам не хоча  
  6. Богач удивляется, чем голь пробавляется — Багатыр дзівіцца, чым худак жывіцца = Багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца, а бедны смяецца, дзе ў багатага дзяецца = Багаты не ведае, чым бедны абедае  
  7. Бог видит, кто кого обидит — Бог не цяля, бачыць (пазнае) круцяля = Бог не Мікітка, павыламіць лыткі = Бог бачыць з неба, што каму трэба = Бог ведае, хто што робіць і хто як абедае = Бог не гуляе, шмат палатна мае ды багатым торбы нагатаўляе  
  8. Бог в помощь — Памагай Божа (Бог) = Памажы Божа = Няхай Бог дапамагае = Спор у працу = Спорна вам  
  9. Бог дает - и дурак берет — Даў Бог дурню хлеба, ды той не ўмеў спажыць як трэба = Што Бог ні даў, усё ў торбу = І Халімон танцуе, калі яму шанцуе = Калі папу ўдаецца, то і пападдзя смяецца  
  10. Бог не выдаст, свинья не съест — Бог не папусціць, свіння не ўкусіць = Калі Бог не дасць смерці, дык не возьмуць і чэрці = Як Бог дапусціць, то й святыя не абароняць  
  11. Бог (его) знает — Бог святы (яго) ведае = Адзін Бог ведае = Бог вед (ведама) = Ці й Бог ведае = Багі яго мелі  
  12. Бодливой корове бог рог не дает — Ведаў Бог, што не даў свінні рог = Не дай Бог свінні рог = Бачыў Бог, што не даў свінні рог, бо ўвесь свет спарола б  
  13. Бок о бок (жить) — Плот у плот = Вугал з вуглом = Плячо ў плячо = У суседстве = Побач  
  14. Болеть карманной чахоткой — На кішэнь хварэць = Сабачыя грошы мець = Сухоты ў кішэнь упалі = Кішаньковыя сухоты  
  15. Бояться как огня — Баяцца як агню (як смерці, як халеры, як гадзюкі, як кручанага сабакі, як ліхой шапкі, як ліхога шэлега, як прусак холаду, як шалёны сабака вады)  
  16. Бояться как черт ладана — Баяцца як чорт крыжа (як злога духа, як чорт грому, як чорт пасвячонай вады)  
  17. Бред сивой кобылы — Смаленая кобыла = Плот з лебяды = Казаў Халімон рабой кабыле сон  
  18. Бросает в дрожь — Дрыжыкі працінаюць = Дрыготка бярэ  
  19. Бросает в жар — У жар кідае = То ў жар, то ў пот кідае = Душа трымціць  
  20. Бросать (слова) на ветер — На ўзвей (вей) ветру пускаць = На звей (вей, узві, збой) вецер гаварыць  

Старонкі:  1  2  3  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008