Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1356 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ж  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  щ  э  я  
ба  бе  би  бл  бо  бр  бу  бы  
 
Старонкі:  1  2  3  
 


На ваш запыт знойдзена 59 артыкулаў

  1. Бросить на произвол судьбы — На ласку й няласку долі аддаць = На вырак лёсу кінуць = На волю лёсу пусціць (пакінуць, кінуць) = Кінуць-рынуць (ды пайсці)  
  2. Брюхо из семи овчин — Жывот на сем столак = Трыбух на тры полкі = Жывот як торба (як кубел, як цэбар, як бочка)  
  3. Будет и на нашей улице праздник — Прыйдзе, тата, і наша свята = Будзе і на вашай вуліцы кірмаш = Будзе і на маім рынку торг (кірмаш)  
  4. Будет и наше время — Загляне сонца і ў наша ваконца = Калісь засвеціць сонца і ў наша ваконца = І наша сонца ўвойдзе ў ваконца = Прыйдзе тая нядзеля, што будзе й маё вяселле = Калісьці й наш Бог праспіцца  
  5. Будешь сладок - живьем проглотят, будешь горек - проклянут — Не будзь горкі - праклянуць, не будзь салодкі - пракаўтнуць = Будзешь горкі - праплююць, а салодкі - праглынуць = Не будзь салодкі, бо пераліжуць; не будзь горкі, бо пераплююць  
  6. Будто снег на голову — Быццам з неба спаў = Як з хмары спаў = Няйначай з неба зваліўся  
  7. Будьте здоровы — Бывайце здаровы = Здаровы бывайце, нас не забывайце = Бывайце  
  8. Будь ты неладен — Бадай ты скіс = А няхай ты пратані = А бадай ты прагары = Каб цябе агні высвецілі = Баlай ты праваліўся = А бадай цябе, а няхай цябе  
  9. Будь я трижды проклят — Каб маё селішча запуставала = Каб я бацькі-маткі не бачыў = Каб я сваіх дзетак не дагадаваў = Не бач я дзяцей сваіх = Дзецьмі сваімі клянуся  
  10. Бухать как в бездонную бочку — Гаціць як у прорву = Таптаць (пхаць) як у бяздонны мех = Валіць як у процьму = Кідаць як у бяздонны калодзеж = Як у сячкарню закідваць  
  11. Была бы шея, а ярмо найдется — Быў бы араты, будзе й прыганяты = Былі б дурні, а паны знойдуцца = Абы спіна - пуга знойдзецца = Быў бы азадак, а лазы хопіць = Быў бы лоб, а горб будзе  
  12. Была не была — Хай будзе, што будзе = Што будзь, то і дзейся = Бог бацька = Было не было  
  13. Был бы хлеб, а зубы сыщутся — Быў бы хлеб, а мышы збягуцца = Абы хлеб быў, а нахлебнікі будуць = Абы было ў торбе, то з'ем і на горбе = На воўну авец знойдзецца й кравец = Абы падла - вароны назлятаюцца = Быў бы куст, а варона знойдзецца = Абы тавар - купец будзе  
  14. Был конь, да изъездился — Быў конь, ды з'езджаны, быў хлеб, да з'едзены = Быў ляснічым, а цяпер нічым = Быў піўнічым, а застаўся нічым = Быў калісьці Яўхім, ды цяпер чорт яго ўхапіў  
  15. Было дело, да не было деда — Быў квас, ды не было вас = Быў квас, ды не было вас; а як сталі квасіны, тады і вас чэрці ўзнасілі  
  16. Быть на верху блаженства — На святой гары сядзець = На матчыным беразе быць = Шчасцем (асалодай) упівацца  
  17. Быть на ножах — Як агонь з вадою (жыць, быць) = Сяброўства як у рысі з мядзведзем  
  18. Быть одной ногой в могиле — Насок паглядае ў пясок = Пара да Адама = Пара да Абрагама на піва = Час да Пана Бога пайсці = Адной нагой у труне (у дамавіне, у зямлі) быць  
  19. Быть под каблуком — Пад хвартухом сядзець (быць)  

Старонкі:  1  2  3  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008