Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1356 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ж  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  щ  э  я  
ва  вв  вг  вд  ве  вз  ви  вк  вм  вн  во  вп  вр  вс  вт  вх  вч  вы  
 
Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  
 


На ваш запыт знойдзена 132 артыкулы

  1. Всякому овощу свое время — Свой час ягадзе, свой час баравіку = Будзе пара, вырасце трава = Будзе час - будзе і квас, не ўсё за раз = Парою сена косяць = Усё добра ў пару  
  2. Всяк петух смел на своей навозной куче — У сваім гародзе роўны ваяводзе = На сваім падворку і сабака адважнейшы = І верабей на сваім падворку спраўны = На сваім сметніку і верабей гаспадар = На сваім сметніку і певень смелы (смялейшы)  
  3. Всяк по-своему с ума сходит — Як хто хоча, так па сваім бацьку плача = Кожны па-свойму дурнее = Розум на розум не выпадае = Кожная галава свой розум мае = У каго якая натура  
  4. Всяк сверчок знай свой шесток — Ведай, каток, свой куток = Калі ў кепскім кажусе, не садзіся на куце = Ёсць у каліце - сядай на куце, а на плячах хатуль - пытаюць: «Адкуль?» = Не лезь, куды галава не лезе  
  5. Втереться в доверие — У ласку ўбіцца  
  6. В тесноте, да не в обиде — Дзе цесна, там пацешна = Цесна сядзець, ды добра гладзець = Дзе збяруцца, там смяюцца = Цяснота - не крывота  
  7. Втирать очки — Акуляры настаўляць  
  8. В тихом омуте черти водятся — У ціхім балоце чэрці растуць = І чорт ціхманам быў = Хто ціха ходзіць, той густа месіць = Ціхая свіння глыбока рые = Ціхая вада грэблю рве  
  9. Входить в силу — У сілу (у сілачку) убірацца = На ногі (на ножкі) падымацца (паўставаць) = У пер'е брацца = Пер'е абтрэсаць  
  10. В чем душа держится — Кісялёвыя ногі = Жыццё на нітку павесіў = Хоць калочкам падапры  
  11. В четырех стенах — Між чатырох сцен  
  12. В чужих руках ломоть шире — У чужых руках пірог вялікі = На чужое дабро вочы гараць = У суседа ўсё лепшае = Мая грыўна ўсім дзіўна = Чужыя жоначкі як перапёлачкі = Чужая жонка мёдам мазана, а свая смалою  
  13. В чужой монастырь со своим уставом не ходят — З сваёю цаною на кірмаш не едуць = У чужую парафію са сваім звычаем не прыходзь = У чужой бажніцы свечкі не папраўляй  
  14. В чужом глазу сучок видит, а в своем бревна не замечает — Чужыя грахі перад вачыма, а свае за плячыма = Чужое бачыць пад лесам, а свайго не бачыць і пад носам = У чужым воку і парушынку ўгледзім, а ў сваім і калоды не пабачым = Свайго горба ніхто не бачыць  
  15. В чужом пиру да похмелье — Ад чужога шалу ў галаве круціцца = Хто піў, а ў каго галава баліць = Паны пілі, а ў нас галовы баляць = За чужыя грахі пакута = Хто саграшыў, а хто пакутуе  
  16. Выбиться из сил — З духу выбіцца = З сілы выбіцца = Язык высалапіць = Язык набок = Язык на бараду высунуць = Аж душа вылазіць = Без рук астацца = Рукі адрабіць = Знемагчыся = Знябыцца = Знясілець (знясіліцца)  
  17. Выбить (вышибить) дурь — Матыліцу выгнаць (з галавы) = Дурыкі выгнаць (выбіць) = Атосы падцягнуць  
  18. Выеденного яйца (ломаного гроша) не стоит — Выскваркі не варты = Зломанага шэлега не варты = Гарэлага шэлега не дам = Тры грошы не варты  
  19. Выйти боком — Праз бок вылезці = Вомегам вылезці  
  20. Выкрасить да выбросить — На лапату ды за хату = Узяць венік ды на сметнік = Толькі на трэску дый вон  

Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008