 |
На ваш запыт знойдзена 132 артыкулы
-
Выматывать кишки — Вантробы ад'ядаць (пераядаць) = Нутро паліць = Кішкі пераядаць = Гізунты выцягваць = Вантробы выцягваць (даставаць)
-
Выносить сор из избы — Смецце (бруд) на вуліцу выносіць = Сваё смецце на чужы сметнік выносіць = Смецце з хаты выносіць (на чужы падворак)
-
Вынуть (вышибить) душу — Душу дастаць = Духі дастаць = Цела з душою разлучыць
-
Вынь да положь — З калена выламі = З пальца выламі = Хоць радзі, а падай = Хоць рыгні, а мусіш = Хоць ялаўка, а цяліся = Хоць ты дой быка, але дай малака
-
Высасывать кровь — Кроў смактаць (ссаць) = Смактаць як вуж = Высмактаць як расянка камара
-
Выскочить (вылететь) из головы — З галавы выйсці (выпасці) = З думкі вылецець = З памяці зляцець (зысці) = З памяці спусціць
-
Высосать из пальца — З языка высмактаць (выссаць) = З-пад кіпця выкалупаць
-
Высохнуть как щепка — На трэску (на дошку, на костку) выпетраць = Высахнуць як таран (як былінка, як сугак, як мядзведжая лапа) = На гарохаву лапатку высахнуць = Стаць як цень
-
Высунув (высуня) язык — Язык высалапіўшы = Язык на плячо = На ўсе жылы
-
Вытаращить (выпучить) глаза — Вочы вырачыць (паставіць, выгаліць, утаропіць, вылупіць) = Бельмы выкаціць (вылупіць) = Вочы ў лоб кульнуліся = Вырачкі прадаваць = Утаропіцца
-
Выше головы не прыгнешь — Вышэй ад сваіх пят не падскочыш = Вышэй носа не пераскочыш = Звыш лобу вочы не ходзяць
-
Вышел сухим из воды — Пабыў у вадзе і не мокры нідзе = Дарма прайшло
|
 |