Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1356 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ж  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  щ  э  я  
ва  вв  вг  вд  ве  вз  ви  вк  вм  вн  во  вп  вр  вс  вт  вх  вч  вы  
 
Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  
 


На ваш запыт знойдзена 132 артыкулы

  1. Взять в толк — На цям узяць = Да галавы (да ладу) ўзяць = У галаву ўзаць = Скеміць (сцяміць)  
  2. Взять за бока — За скабы ўзяць = За каўнер узяць = За шкірку ўзяць  
  3. Взять за жабры — За шчэлепы (за шчыбры) ўзяць = За хіб узяць  
  4. Видал (видывал) всякие виды — Ведае, дзе чорт начуе = Ведае, дзе кароль абедае = Не з аднае студні ваду піў = Не з аднае дзяжы хлеб еў = не з аднае табакеркі табаку нюхаў  
  5. Видеть насквозь — Навылёт бачыць  
  6. Видеть своими глазами — На свае вочы бачыць  
  7. Видит око, да зуб неймет — Бачыць вока, ды ляжыць (вісіць) высока = Хочацца, ды не даскочыцца = Вочкі глядзяць, ды трасцы з'ядзяць = Бачыць карова, што на павеці салома = Смачны жабе арэх, ды зубоў Бог не доў (не даў)  
  8. Видна птица по полету — Відаць сокал па палёту, а сава па паглёду = Відаць (знаць) пана па халявах = Па пер'і птушку пазнаюць = Знаць жабу па пліганні (а сокала па палёце)  
  9. Визга много, а шерсти нет — Не столькі той брагі, колькі звягі = Шмат дзіва, але мала мліва = Не столькі піва, колькі дзіва = На грош піва, на ўсё сяло дзіва = Не столькі таго мёду, колькі смуроду  
  10. Визжит как недорезанный поросенок — Пішчыць як свіння ў плоце = Крычыць нібы з яго скуру лупілі = Крычыць як на жывот = Да неба песню цягне (як свіння ў плоце ўшчамілася)  
  11. Вилять хвостом (угодничать) — Лёстачкі падпускаць = Лёстачкамі слаць = Слаць як ліс хвастом = Мякка слаць  
  12. Вилять хвостом (хитрить) — Бачком ехаць = Ліса фарбаваць = Хітраваць як ліс (як злодзей, як варожка)  
  13. Висеть (держаться) на волоске — На павуцінцы ліпець = Ліпець як арэх на сухой галіне  
  14. Витать в облаках — Пра нябесныя мігдалы думаць = Пра нябесныя ясноты марыць = У надхмар'і лунаць = У паднябессі лунаць  
  15. Вить веревки — Сырыцу выкручваць = Вады прамытае не даваць  
  16. В каждой шутке есть доля правды — Няма байкі без праўды = Жарты нічога не варты, але часам праўдзяцца = Часам жарты выходзяць на праўду  
  17. В конце концов — Урэшце (нарэшце, зрэшты)  
  18. В мгновение ока — Як вокам маргнуць = Як змаргнуць = На вокамгненні = Як у воку мгненне = Як «га!»  
  19. В момент — Як стой = Як табе (вам) кажу = У момант вока = У адзін момант = Маланнём змахацца = Як маланкаю спаліў  
  20. В нетях быть (обретаться) — Сабакам сена касіць = Сабакі пасвіць  

Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008