Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1356 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ж  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  щ  э  я  
ва  вв  вг  вд  ве  вз  ви  вк  вм  вн  во  вп  вр  вс  вт  вх  вч  вы  
 
Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  
 


На ваш запыт знойдзена 132 артыкулы

  1. Все люди, как люди, один черт в колпаке — Усе бабры дабры, адно выдра - ліха яе бяры = Усе бабры дабры, адна выдра ліхая  
  2. Всем миром — Усёй грамадою  
  3. Всем сестрам по серьгам — Кожнай сястрыцы па завушніцы = Кожнаму сыну хатуль за спіну = Кожнаму брату па дукату = Кожнай сяброўцы па залатоўцы = Кожнаму старцу па стаўцу = Усякаму сваяку хоць бы па медзяку  
  4. Всему свое время — На ўсё свой час = Без часу не будзе квасу = Без пары няма і травы = Усё свой час мае = Дзярылыка, як (пакуль) дзярэцца: бо прысохне - не ўдзярэш = Сей у пару - збярэш хлеба гару  
  5. В семье не без урода — Няма роду без выроду = У балоце не без чорта, а ў роду не без выроду = У кожнай чарадзе авечку з матыліцамі знойдзсш = І на здаровай яблыні гнілы яблык знойдзецца = І ў добрай сям'і вырадак бывае = Няма лесу без воўка, а сяла без злодзея  
  6. Все равно — Усё адно = Усё роўна  
  7. Всех благ — На ўсё добрае = Усяго добрага = Усяго найлепшага = Бывайце здаровы, жывіце багата = Усяго  
  8. Все хорошо, что в меру — На ўсё ёсць мера = Усё добра, што ў меру, а што зашмат, тое не ў лад = Праз меру і свінні не ядуць = Што занадта, тое і свіння не есць = Лішняя нітка палатну завада = Шырокая лыжка рот дзярэ = З вялікае яды няма наўды: не забагацееш, а апузацееш = Што задужа - не здарова  
  9. В скором времени — Па хуткім (нядоўгім, скорым) часе = Па малой гадзіне = Неўзабаве  
  10. В случае чего — Калі што якое  
  11. Вставать (становиться) на дыбы (противиться) — Дыбка (дубака) станавіцца = На дыбкі станавіцца (падымацца) = У дубкі ісці  
  12. Вставлять палки в колеса — Дарогу перасякерваць (перасякаць, заступаць) = Шостку падкідаць = На перашкодзе стаяць  
  13. Встать с солнцем — З зарою ўстаць = Раннюю расу абагнаць = Як свет сонцам (устаць)  
  14. Вступать в возраст (в лета) — У гады ўбірацца = Пад людзі падысці = У пер'е брацца (убірацца, абростаць) = Жаўткі ўбіраць (ўвабраць) = Сталець  
  15. Вступить в брак — Шлюб узяць = Шлюб (шлюбу) шлюбаваць = Пабрацца  
  16. Всыпать горячих — Даць гарту = Бізуна ўліць = Дыхту даць = Даць як каню сечкі  
  17. Всякая всячина — Збор каляда = Усё ўсялякае = Усялякае рознае  
  18. Всякий купец хвалит свой товар — Кожны стралец сваю стрэльбу хваліць = Кожны цыган сваю кабылу хваліць = Кожны пастух сваёй пугай хваліцца = На кірмашы і бык цельны = Не ганячы, не купіш, не хвалячы, не прадасі  
  19. Всяк кулик свое болото хвалит — Дзе хвоя ни стаіць, а ўсё свайму бору шуміць = Жыве кулік, дзе прывык, і кожны роднае балота хваліць = Жаба квокча, сваё балота хваліць  
  20. Всяк молодец на свой образец — У кожнага кавалера свае манеры = Кожны кравец сваім кроем, кожны кеп сваім строем = Кожны кравец сваім кроем крое = Усялякі гад на свой лад = Усякі чалавек сваім стылем жыве  

Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008