Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1356 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ж  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  щ  э  я  
да  дв  де  дл  дн  до  др  ду  ды  
 
Старонкі:  1  2  3  4  
 


На ваш запыт знойдзена 70 артыкулаў

  1. Делить шкуру неубитого медведя — З незабітага ліса футра (кажух) шыць = На жывым мядзведзі скуру купляць = Скуру ў лесе фарбаваць (прадаваць) = Не скубі, пакуль не зловіш  
  2. Дело труба (табак) — Справа дрэнь = Паганая (кепская) справа  
  3. Делу - время, потехе - час — Перш папрацуй, а тады й патанцуй = Была нядзеля - і мы дудзелі, цяпер серада - працуй, грамада = Калі - на лянок, а калі - у танок = Гульня, ды не штодня = Годзе цалавацца, пара і на хлеб старацца  
  4. День ото дня — Што ні дзень = З кожным днём  
  5. День-деньской — Як божы дзень = Як дзень белы = Ад світання да змяркання = Ад рання да змяркання = Ад віднога да віднога = Цалюткі дзень = Пераз цалюхенькі дзень  
  6. Держать в узде — На аброці трымаць = На тугу трымаць  
  7. Держать в черном теле — У абцугах трымать (у абцугі ўзяць) = У цвіку трымаць = У шчэпці (у ляшчоткі) ўзяць = У аглоблі загнаць  
  8. Держать пари — У заклад ісці  
  9. Держать себя высоко — Высока галаву насіць = Шмат казюлек у носе = Без фігі не да носа = Шостам галавы не дастаць  
  10. Держать (иметь) сердце — Слязу ў сэрцы трымаць = Закалец мець  
  11. Держи карман шире — Кішэнь падстаўляй = Заўтра з мехам прыходзь  
  12. Держится на честном слове — Ледзьве ліпіць = Ледзь трымаецца = На жывую нітку шыта  
  13. Держи хвост пистолетом — Хвост абаранкам (дугою) трымай = Нос дудою трымай  
  14. Десятая (седьмая) вода на киселе — На адным сонцы анучы сушылі = Пень гарэў, а чорт ногі пагрэў, іскра пала, і радня стала = Адзін пень гарэў, а другі спіну грэў = Сваякі гарбузовыя, жывуць цераз дарогу наўпрысядкі  
  15. Дешево и сердито — Хітра, мудра, невялікім коштам = Хітра-мудра і нядорага = І танна, і хітра  
  16. Длинный язык — Язык з-за зубоў выбіваецца = Язык доўгі = Язык як дзедава пуга = Язык да пят = Язык як памяло (у бабы) = Язык доўгі як у жаўны = Рот наросхрыст, язык на плячо  
  17. Для вида — Для (дзеля) прыліку = Толькі знаку = Адно знак  
  18. Днем с огнем не сыскать — Са свечкаю (у руках) не знайсці = І Саўка не знойдзе  
  19. Довести до ручки — Да абуха дабіць (давесці) = Да пухі дабіць = На пусты канец звесці = На пшык звесці  
  20. Дойти до ручки — На пусты канец сысці (з'ехаць) = Да пустога канца дажыць (дажыцца) = На нішто з'ехаць = На пшык з'ехаць = Да пугаўя (да пужальна) дабіцца = Да няма нічога дайсці  

Старонкі:  1  2  3  4  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008