Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1356 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ж  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  щ  э  я  
да  дв  де  дл  дн  до  др  ду  ды  
 
Старонкі:  1  2  3  4  
 


На ваш запыт знойдзена 70 артыкулаў

  1. Долг платежом красен — Што вінен, аддаць павінен = Умеў узяць - умей і аддаць = Любіш браць - любі і аддаць = Пазычай - як умееш, аддавай - хораша = Прыйшоў з мехам, не адбудзеш смехам = Круці, не круці, а што трэба заплаці  
  2. Дома стены помогают — У сваёй хаце і вуглы памагаюць = У сваёй хаце і качарга помач = У сваёй хаце і дзіркі грэюць  
  3. Дом невелик - гулять не велит — Сямейка малая - (усім) работы хапае = Гурт невялічкі - гуляць няма звычкі = Былі бы мы сямёра, змаглі б усё ўчора  
  4. До основания — Ушчэнт (дашчэнту) = Дарэшты = Да пня  
  5. До отвала — Як стаць = Як завязаць = Па (самую) завязку = У разорву = Аж цераз вушы = Цераз горла валіцца = Ажно кішка прутам стала  
  6. До последнего издыхания — Да самага скону = Да астатняга дыху  
  7. Дорога ложка к обеду — Дарагое яечка да Вялікадня = Дождж у пару, што золата = Усё добра ў пару = Дарагая помач у свой час = Не ў час лыжка на абедзе  
  8. Дорог не обед, а привет — Не дорага ежка, дорага пацешка = Даражэйша не сняданне, а прывітанне = Не частуй (мяне) ні піўцом, ні вінцом, а прывітай шчыранькім слаўцом = Піццё - смяццё, пасядзёнка дорага = Ці з перцам, ці не з перцам, абы са шчырым сэрцам  
  9. Дорого, да мило, дешево, да гнило — Прыгажэйшае - даражэйшае, а што заганнае, тое таннае = Ёсць загана - купіш танна = За тавар гнілы і грош малы = Якія грошы, такі і тавар = Таннае мяса сабакі ядуць (цягаюць)  
  10. До свадьбы заживет — Пакуль жаніцца, загаіцца = Пакуль шлюб браць - нічога не знаць  
  11. До скончания века — Па век вякоў (векаў) = Да скону свету = Пакуль свет (стаіць) = Давеку  
  12. Доход не живет без хлопот — Хто дбае, той мае = Гаспадарка - клапатарка = Хто полю годзіць, у таго жыта родзіць = Дзе гаспадар ходзіць, там ніўка родзіць = Пільнуй гаспадаркі - будуць у гаршку скваркі  
  13. До черта — Чорт колькі = Чортава процьма = Да гібелі = Да халеры  
  14. Драть шкуру — Скуру дзерці = Дзерці як воўк кабылу = Скуру палосамі дзерці  
  15. Дрожать над каждой копейкой — За капейку калаціцца = Крукам вісець над шэлегам  
  16. Друзья познаются в беде — Зычлівага прыяцеля ў няшчасці пазнаюць = Прыяцеля ў няшчасці пазнаеш = Хто ў бядзе не быў, той праўдзівых прыяцеляў не знае  
  17. Дубина стоеросовая — Варона загуменная = Доўбня (даўбешка) дурная = Цялё нялізанае = Палена дурное  
  18. Дуракам закон не писан — Дурны законаў не чытае, ды свае мае - Для вар'ята няма свята = Дурны сабака і на гаспадара брэша  
  19. Дурака пошлешь, а за ним и сам пойдешь — Пашлі дурнога, а за ім другога = Паслаўшы дурнога, за ім пашлі другога = Пашлі асла, а за ім пасла = Пайшоў Апанас па квас, дык ні Апанаса, ні кваса = Пашлі Ціта па сіта - няма сіта, няма Ціта = Паслалі сабаку па табаку - ані табакі, ані сабакі  
  20. Дурак набитый — Чысты дурань = Дурны як бот (як стаптаны бот, як бот з левай нагі) = Дурны як кавальскія гарны = Дурны як варона (як цецярук) = Як сала без хлеба = Боўдзіла дурное = Абух тупы  

Старонкі:  1  2  3  4  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008