 |
На ваш запыт знойдзена 70 артыкулаў
-
Дураков не сеют, они сами родятся — Дурняў не сеюць і не жнуць, яны самі растуць = Дурань не родзіцца, а сам знаходзіцца = Добрую траву чалавек сее, а ліхая чорт ведае адкуль бярэцца
-
Дурной (худой) глаз — Нялюдскія (паганыя, ліхія, кепскія) вочы = Лядашчыкава вока = Нядобры на вочы
-
Дух захватывает — Духі (дух) займае (зацінае) = Дух забівае
-
Духовная пища — Духоўны пажытак = Пажытак душы
-
Душа нараспашку — Душа наросхрыст (нахлашч) = Шчырая душа = Сэрца на далоні
-
Душа не лежит — Душа не горнецца
-
Душа ушла в пятки — Аж душа зайшлася = І душы не было = Аж душа ў пяткі зайшла = Душа ў пяты пайшла = Душа трасецца = Пад пяты коле
-
Душка не сосед, есть хочет — Душка не птушка, мякінаю не адбудзеш = І мая душа не з клочча, таго самага хоча = Душа не камень, есці хоча = Без хлеба й вады з душою бяды
-
Дыма без огня не бывает — Дзе не гарыць, там і не курыць = Дзе дым, там і полымя = Адкуль дым, адтуль і полымя = Дзе сунічнік, там і суніцы = І сабака напуста не забрэша = З пальца не выссуць людзі = Не дарма людзі гавораць = Без прычыны і хвост не матляецца
-
Дышать на ладан — У вырай збірацца = Зямлёю пахнуць = Галасок хоць у пясок
|
 |