Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1356 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ж  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  щ  э  я  
за  зи  зл  зм  зн  зо  зу  
 
Старонкі:  1  2  3  
 


На ваш запыт знойдзена 55 артыкулаў

  1. Заклепки не хватает — Трэцяй бэлькі нестае = Пятае клёпкі бракуе = Без пятай дошчачкі = Не тое што клёпкі, але і абруча няма  
  2. Заколдованный круг — Зачараванае кола = Заварожанае кола  
  3. Закон, что дышло: куда повернул, туда и вышло — На рынку долі не купіш, а ў судзе праўды не знойдзеш = Каму за штуку прымуць, а каму за тое ж скуру здымуць = У каго капшук паўнейшы, у таго і суд спраўнейшы = Была б спіна - знойдзецца віна  
  4. За копейку удавится — За рубель жабу ў Вільню пагоніць = За капейку жабу да Барысава дубцом пагоніць = За шэлег у бажніцы плюне = За рублём павесіўся б = За рублём палез бы ў пекла = І з камара кроў высмакча (выссе)  
  5. Закрыть (смежить) глаза — Вочы зачыніліся = На кут легчы = Рукі згарнуць = Рукі сашчапіць = Гасціны правіць, злажыўшы рукі  
  6. Заливаться соловьем — Гаварыць як салавей з зязюлькаю = Гаворыць як крыніца булькоча = Гаворыць як у скрыпку грае  
  7. Замазывать глаза — Вочы замыльваць = Вочы сляпіць (туманіць) = Жвір у вочы сыпаць = Мазгі назад завярнуць  
  8. За мое же добро переломили ребро — За маё жыта ды мяне ж біта = Прыйшлі ў маю хату і б'юць майго тату = Маёй пугай ды па маёй жа кабыле = Маім салам ды па маёй скуры  
  9. Замолвить словечко — Слова (слоўца) закінуць  
  10. За морем телушка полушка, да рубль перевоз — За морам валы дарам = За морам вол па грошу  
  11. Заморить червячка — Каліўца (каліва) ў рот укінуць = Каліва з'есці = Першы голад прагнаць  
  12. Запас карман не дерет — Вялікая куча не надакучыць = Запас бяды не чыніць = Запас месца не пралежыць = Няхай будзе - есці не просіць = Хто жыве без запасу, той гіне без часу = Добра, у каго запас на ліхі час  
  13. Заплечных дел мастер — Майстар галовы сцінаць  
  14. За постой денег не платят — Сядзь, даражэй не заплаціш = За пастаянку даражэй не плоцім - сядзь = Прысядзь, госць будзеш  
  15. За посул денег не дают — Ад абяцанкі не патаўсцееш (не разжывешся) = Абяцанкамі сыты не будзеш  
  16. Запретный плод всегда слаще — Калі кажуць «не», то хочацца ўдвайне (смачней удвайне) = Дзе плот ды дзядуля, там смачныя дулі = За высокім частаколам слівы смачнейшыя = Чаго не вольна, таго і карціць  
  17. За родительской спиной (жить) — За бацькаваю галавою = За бацькавымі плячыма  
  18. Зарыть носом — Носам заараць = Зайца злавіць = Нос насталіць = З капылоў далоў = Носам у зямлю паляцець = Старча (старчака) даць  
  19. За свой грош всюду хорош — За свае грошы хоць дзе харошы = Хто мае грошы, той добры й харошы = З грашамі і копшы дагодзіш = З грашыма ўсюды добра = Абы грошы, усё будзе  
  20. За семь верст киселя хлебать — За лыжку яды сем вёрстаў хады = Сем міль еду дзеля аднаго абеду = Дзеля адной ежкі сем міль пешкі = За хунт ляпешкі дзесяць вёрстаў пешкі  

Старонкі:  1  2  3  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008