Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1356 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ж  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  щ  э  я  
за  зи  зл  зм  зн  зо  зу  
 
Старонкі:  1  2  3  
 


На ваш запыт знойдзена 55 артыкулаў

  1. За словом в карман не лезет — Слова не пазычае = Спрытны на язык = На кожнае слова адказ гатовы  
  2. За спрос не бьют в нос — За папытанне не даюць ні ў каршэнь, ні снядання = За запытаннс не страціш ні абеду, ні снядання = Хто пытае, той многа знае  
  3. Заставь дурака богу молиться - он и лоб расшибет — Скажы дурному паклоны біць, то ён і лоб паб'е = Дурань і мяла зломіць = Разумны работу зробіць, а дурань і мяла зломіць = Дай дурню брытву, то ён зарэжацца = Не хадзіў шалудзька Богу маліцца, а як пайшоў, дык і лоб разбіў = Дурань і молячыся лоб паб'е  
  4. За тридевять земель — За блізкім светам = За светам = За дзесятаю гарою = За вялікімі барамі, за глыбокімі вадамі  
  5. За ушами трещит — Аж нос гайдука скача = Аж нос у прысядкі гуляе (ідзе) = Аж нос угінаецца = Аж вушы трашчаць = Мала вочы не павылазяць  
  6. За уши не оттянешь — Папліскаю не адгоніш = Дзеркачом не згоніш (не адгоніш) = Не адцягнеш як ката ад мышы  
  7. За ушко да и на солнышко — За вуха ды туды, дзе суха = На лапату ды за хату  
  8. За что купил, за то и продаю — Што на язык, то і з языка = Што бачыў, тое кажу = Што купіў, тое й прадаў = Што пачуў, тое й сказаў  
  9. Зашибить деньгу — Шэлег абабіць = Капейчыну ўварваць (загрэбсці) = Капейку (якую) агораць  
  10. Зимой снегу не выпросишь — Снегу на Каляды не дапросішся = Узімку лёду не дасць = Гразі з-пад кіпця не дастаць  
  11. Злачное место — Пажыўное месца  
  12. Змея подколодная — Гад падкалодны (папаўзучы) = Гадзіна праклятая = Вужака зякратая = Выпаўзень змяіны = Павук паганы = Скура вужачая = Погань чараватая  
  13. Знать как облупленного — Ведаць як аблупленую казу (кабылу) = Ведаць як аблупленага каня (сабаку) = Ведаць як ліхога шэлега (як ліхую шапку) = Яго скуру на пярэплатах пазнаю  
  14. Золото и в грязи блестит — Золата і ў попеле (і ў зацемку) свеціцца (пазнаць, відаць) = Золата і на сметніку відаць  
  15. Зуб на зуб не попадает — Зуб зуба паганяе = Аж зубы пакасцянелі = Душа заходзіцца = Дрыжыкі бяруць = Цыганскі пот праймае (бярэ, забірае) = Пасінеў (ссінеў, асінеў) як гусіны пуп = Сіні як пуп гусіны  

Старонкі:  1  2  3  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008