Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1356 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ж  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  щ  э  я  
иб  ив  иг  ид  из  ик  ил  им  ин  ис  ит  их  ищ  
 
Старонкі:  1  2  3  
 


На ваш запыт знойдзена 42 артыкулы

  1. Из пушки по воробьям — За мухай з абухам = За камаром з малатком  
  2. Из спасиба шапки не сошьеш — Дзякуем не адбудзеш = Дзякаю (падзякаю) сыты не будзеш = За дзякуй футра не справіш = За дзякуй пірага не купіш = Дзякуй не дзякуй, а заплаціць мусіш = Дзякуй не з'ясі  
  3. Из уст в уста — З вуха на вуха  
  4. Из-под палки — Як з найму = З прымусу = З прынукі = Пад прыгонам = Як шарварку адрабляе = Як пад бізуном = Як на паншчыне  
  5. И купит и продаст — Прадасць і грошы палічыць = Крамная скура = Сабакам падшыты  
  6. Или полковник, или покойник — Ці пан, ці прапаў = Ці паскачаш, ці паплачаш  
  7. Иметь в виду — Мець на ўвазе (на прыкмеце) = На воку мець = Наўвеце мець  
  8. Иметь зуб — Вока не мець = Закалец мець  
  9. И мы когда-то были рысаками — Быў час, калі дзеўкі любілі і нас = Было, што й мы навыперадкі рвалі = Бывала, буяла, а сягоння й рыкаць не хоча  
  10. И мы не лыком шиты — І мая доля не шчарбатая = І мой квасок не з трасок = І мы не з гліны злепленыя = І мая душа не ў пні = І мы не абораю хлеб кроім = І ў мяне рукі ёсць = Або мой грош дзіравы? = І мая ж душа не лішняя = І мая хата не карчма  
  11. И на старуху бывает проруха — І хітры ліс у пастку трапляе = І на дзеўку грэх бывае = І ў цесце можна палец вывіхнуць = Конь на чатырох, і той спатыкаецца = І на гладкай дарозе прыпадак можа стацца  
  12. И нашим и вашим — Табе, Божа, і табе, Божа = Крышыць буракі на абодва бакі = Жыве з сарокамі, жыве і з варонамі = І Бога не гнявіць, і чорту дагадзіць  
  13. Искать днем с огнем — Удзень са свечкаю шукаць = Сонца днём з агнём шукаць  
  14. Искры из глав посыпались — Семдзесят сем агнёў убачыў = Аж зоркі ў вачах заскакалі = Свечкі ў вачах засвяціліся = Яскаркі з аччу пасыпаліся  
  15. И след простыл — І след ветрам змяло = І следу не стала = Ні пылу ні следу = Як венікам змяло = Прапаў як цень на вадзе = Са слыхамі пайшоў = І знаку не відаць (не засталося) = Знаку аніякага (аніякенькага)  
  16. Испокон века — Спракон вякоў = Спраку (спроку) веку = З продкаў вякоў = Спрадвеку  
  17. Исчадие ада — З пекла родам = Чортам падшыты = Чортава кодла = Анцыпар няшчасны = Халера з-пад цёмнай хмары = Чортаў брат (сын, дух) = Чорт смалены з бурага балота = Нелюдзь нейкая  
  18. И так и сяк — І так і гэтак = То бокам то скокам = Скокам, бокам, павалокам  
  19. И туда и сюда — І туды і сюды = І тудою і сюдою = І сюды Мікіта і туды Мікіта  
  20. И хочется, и колется — Смачная кашка, ды зарабіць цяжка = Калючы ёрш, але юшка смачная = Хочацца, ды не даскочыцца = Хочацца, але страшна = Адсюль гарача (горача), а адтуль баляча (боляча)  

Старонкі:  1  2  3  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008