 |
На ваш запыт знойдзена 107 артыкулаў
-
Как изваяние — Як зачараваны = Нібы ўмураваны = Як стаўбень = Як слуп = Як пень у белы дзень = Як крыцаю сеў
-
Как из ведра — Як з цэбра = Як з луба = Як з вяроўкі = Як з вядра = Як з конаўкі
-
Как из рога изобилия — Як з рога дастатку = З рога ўсяго многа
-
Как из-под земли вырос — Выскачыў як казак з маку (як чорт з лазы, як жаба з куста) = Як з хмары спаў
-
Как корова языком слизала — Як вол злізаў = Як языком злізала = Як чорт хвастом накрыў = Як мышы з'елі
-
Как корове седло — Як свінні завушніцы (пацеркі, набодрыкі) = Як карове падсядзёлак (сядло, паўшоры) = Як да свінні кульбачка
-
Как мертвому припарки — Як памерламу кадзіла = Як хваробе кашаль = Як хвароба з трасцаю
-
Как муху проглотил — Як мыла з'еўшы = Як мыш глынуўшы = Як журавін жменю глынуў
-
Как на иголках — Як на шыле (на шылах) = Як на цвіках = Як на шпільках = Як на голках = Як на шрубах
-
Как на подбор — Адзін у адзін = Каліва ў каліва (каліўца ў каліўца) = Лоб у лоб = Як на заказ
-
Как на пожар — Як жару (агню) ўхапіўшы = Як рыцыны глынуўшы = Як падсмалены = Як апараны = Як з жарам у нагавіцах = Як бягунка падганяе
-
Как на угольях — Як падпякаюць = Як на жары = Як на вуголлі = Як у прыску = Як скурат на агні = Як чорт перад хмарай
-
Как ни верти — Круці не круці = Як ні варочай (адно за адно карочай)
-
Как ни в чем не бывало — Як ніколі нічога = Як нічога ніякага = Як не лысы = Як нібы той
-
Как об стенку горох — Як пугаю (што кіем) па вадзе = Як з вадою біцца = Як да сцяны гаварыць = Як з кабылаю пацеры мовіць
-
Какова пава, такова ей и слава — Які Рыгорка, такая пра яго й гаворка = Якая дзеўка, такая ёй і прыпеўка
-
Какова погудка, такова и пляска — Якая песня, такія і скокі = Як будуць граць, так будзем скакаць = Як граюць, так і танчаць
-
Каков вопрос, таков и ответ — Якое пытанне, такое адпавяданне = На добрае запытанне добрае і адпавяданне
-
Каков Дема, таково у него и дома — Які пан, такі і будан = Якая Агатка, такая ў яе і хатка = Якія мы гаспадары, такія й нашыя двары = Які пан, такі і жупан
-
Каково семя, таково и племя — Якое карэнне, такое і насенне = Які куст, такі і парастак = Які род, такі і плод
|
 |