Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1356 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ж  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  щ  э  я  
ка  ки  кл  км  ко  кр  кт  ку  кч  
 
Старонкі:  1  2  3  4  5  6  
 


На ваш запыт знойдзена 107 артыкулаў

  1. Как черепаха (ползти, тащиться) — Як муха па смале (на сыроватцы) = Як з гаршкамі на торг = Паўзці як вусень (як смоўж, як чарапаха) = Цягнуцца як рапуха  
  2. Кануть в небытие (в Лету) — У нябыт адысці = У няпамяць пайсці  
  3. Кататься (валяться) со смеху — Ад смеху заходзіцца (класціся, качацца, залягацца) = Покатам класціся = З рогату паехаць = Жывыя смехі  
  4. Кашу маслом не испортишь — Патравы любяць прыправы = Салам (маслам) кашы не змарнуеш (не сапсуеш) = Калі есць сала, то і грыб патрава  
  5. Кишка кишке весть подает (кукиш кажет) — Кішка з кішкаю сварыцца = Салаўі ў жываце спяваюць = Кішкі марша граюць  
  6. Кишка тонка — Кароткія пяты = Кароткія завароткі  
  7. Класть зубы на полку — Зубы на паліцу класці = Зубы за грады (за градкі) класці = Чакаць зіміцу, зубкі склаўшы на паліцу  
  8. Клевать носом (дремать сидя) — Акуні цягаць (вудзіць) = Табаку важыць = Дзяды вадзіць = Борухі вадзіць = Носам вадзіць  
  9. Клин клином вышибают — На крутое дрэва трэба круты клін = Клін кліна паганяе (выбівае) = Церахам на клін  
  10. К морковкину заговенью — На святыя ніколі = На святыя Міколы або ніколі = На святы Адам  
  11. Ко всем чертям (к чертям собачьим) — У балота = У аржавень = У вір = На ростані = На сухі лес = У катнія рукі = На лясы, на балоты  
  12. Когда рак (на горе) свистнет — Як воўк шчанём будзе і брахаць хвастом будзе = Як на далоні валасы парастуць = Як будзе баба дзеўкаю = Хутчэй бусел жарабя ўродзіць = Тады, хіба, перастане, як сарока бела стане  
  13. Кожа да кости — Ногі ды рогі = Рэбры ды скура = Адно косць ды скура = Ні духоў ні трыбухоў = Хоць рэбры лічы = Касцьмі барабаніць = Адны вочы блішчаць = Худы як дошка (як смык, як скрыпка) = Як ніколі нічога не еўшы  
  14. Козел отпущения — Ахвярны казёл  
  15. Коломенская верста (высокорослый) — Пад (самае) неба = Вялікі як матавіна = Доўгі як жэрдка = Выгоністы як хвоя = Выгнала як тычыну = Вырасла як дырба  
  16. Комар носа не подточит — Камар носам не падлезе = Камар носа не падаткне  
  17. Кому до чего, а кузнецу до наковальни — Каму што, а млынару вецер = Каму што, а пеўню бойка = Каму што, а курыцы проса = Каму што, а Сымону селядца = Каму што, а Барысу ладкі = Хто пра што, а цыган пра сала = Каму што, а Ганці кубел = Каму што, а галоднаму хлеб  
  18. Конца-краю нет — Канца і меры няма = Канца-берагу няма (не відаць) = Ні канца ні меры  
  19. Копейка рубль бережет — Зерне да зерня, будзе поўная мерня = Колас да коласа - сноп будзе = Рубель з граша паходзіць = Па кропельцы - рэчка, па травінцы - копка, а па копцы - стог = З малога дойдзе да вялікага  
  20. Коптить небо — Зямлю цяжыць = Свет займаць = Свет смуродзіць = Дні церці  

Старонкі:  1  2  3  4  5  6  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008