Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1356 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ж  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  щ  э  я  
ка  ки  кл  км  ко  кр  кт  ку  кч  
 
Старонкі:  1  2  3  4  5  6  
 


На ваш запыт знойдзена 107 артыкулаў

  1. Косая сажень в плечах — Цэлы сажань у плячах = Плечы як засланка  
  2. Коса - девичья краса — Дзявоцкая краса - заплеценая каса і руцьвяны вяночак = Дзеўка без касы не мае красы  
  3. Кот наплакал — З жабіны прыгаршчы = З антонаву слязу = Зайцу на закуску = У адну столку = Можна на пальцы спячы = Толькі вочы мачаць = Як вароне (сароцы) на хвасце панесці = Як кату пад'есці = Кот за адзін абед з'еў  
  4. Кошке игрушки, а мышке слезки — Катку смех, а мышцы смерць = Кату забаўка (жарцікі), а мышцы згуба = Каралю смачна, а нам горка = Калі пан пяе, то мужыка трасца трасе = Каму бяда, каму смех  
  5. Красна изба не углами, а красна пирогами — Хата слаўная гаспадыняю = Слаўная хата не вугламі, але пірагамі (кнышамі) = Якая ў гаспадыні страва, такая ёй і слава = Без гаспадынькі хата, што дзень без сонца  
  6. Красная девица — Краса-дзеўчына  
  7. Краснеть до корней волос — Да самых вушэй чырванець = Аж спіна пачырванела = Ракі пячы  
  8. Кричать не своим голосом — Нема крычаць = Крычма крычаць = Немым духам (голасам) крычаць = Ліхім крыкам крычаць  
  9. Кровь с молоком — Здаровы як дуб скарбовы (як рыжык баровы, як лёд, як мур) = Здаровы як дуб ды моцны як зуб = Сыр ды малако = Як перапечка = Як конь стаенны = Румяны як пернік = Маладзіца як брусніца  
  10. Крутить (заводить) шарманку — Катрынку заводзіць  
  11. Кто вино любит, тот сам себя губит — Хто па гарэлку часта ходзіць, той сам сабс шкодзіць = Хто п'е, той доўга не жыве = Гарцы ўвядуць у старцы = П'янства розум з'ела = Чарка і сварка да добрага не давядуць = Чорту душу аддаў, бо часта ўгару заглядаў = Вада жывіць, а гарэлка губіць  
  12. Кто в лес, кто по дрова — Хто ў плот, а хто ў агарод = Хто ў боб, хто ў гарох = Хто ў боб, хто ў гарох, а хто ў саладуху (а ты ў сачыўку) = Хто ў мох, хто ў алешнік  
  13. Кто вчера солгал, тому и завтра не поверят — Хто раз схлусіў, таму ніколі веры няма = Болей не ашукаеш, як толькі раз = Ад хлусні не мруць, толькі веры болей не даюць = Адзін раз зманіш - другі не павераць = Манюку і праўды не павераць  
  14. Кто ищет, тот найдет — Хто пытае, той не блудзіць, хто шукае, той знаходзіць = Каму ў голаў зайдзе, той і за печчу знайдзе = Пашукай, як трэба, і знойдзеш, што трэба = Хто моцна жадае, той і мае = Шукай, дык знойдзеш = Не шукаючы, не знойдзеш  
  15. Кто сам себя хвалит, в том пути не бывает — Хто сябс хваліць, няхай таго пярун спаліць = Пахвальба - малайцу згуба = Чужая пахвала як тром грыміць, а самахвальства смярдзіць = Не хвалі сябе, няхай людзі пахваляць  
  16. Кто спит весной, плачет зимой — Хто ўлетку балюе, той узімку галадуе = Хто ўлетку цяньку шукае, той узімку галадае = Калі ўлетку на сонцы не папячэшся, то ўзімку з холаду натрасешся = Хто не дбае, той трасцу мае  
  17. Кто чужого желает, скоро свое потеряет — Хто чужога жадае, часта сваё пакладае = Не ганіся за чужым, не трэба будзе плаціць сваім = Чужое ўзяць - сваё згубіць = Не бяры чужога: аддасі сваё = Ты па чужое, а чорт па тваё  
  18. Куда ветер дует — Які вецер павее = Куды вецер, туды я = Куды ветрык вее  
  19. Куда ворон костей не заносил — Дзе зязюлі не кукуюць = Дзе камар козы пасе = Дзе саболі пасвяць = Дзе горкі перац расце = Дзе нашыя вароны не лятаюць = Дзе чорт хамуты не вешае  
  20. Куда глаза глядят — У свет вочы = Куды вочы павядуць = За вачыма = Дзе вочы панясуць  

Старонкі:  1  2  3  4  5  6  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008