Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1356 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ж  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  щ  э  я  
 
Старонкі:  1  2  
 


На ваш запыт знойдзена 38 артыкулаў

  1. Мир - велик человек — Грамада - вялікі чалавек = Моцны статак чарадою, а людзі грамадою  
  2. Много будешь знать - скоро состаришься — Меней будзеш ведаць - даўжэй будзеш спаць = Меней ведаеш - лепей спіш = Шмат будзеш ведаць - галава аблезе  
  3. Много выбирать - женатым не бывать — З вялікага гурту выбраў сабе курту = З вялікай выбірачкі выбіраюць гарачкі = З вялікай перабірачкі дастанеш балячкі = Дзе вялікія выборы, там пасталы і аборы = За пераборы - лапці ды аборы = Пераборны заўсёды галодны = Не перабірай, а то скулу схопіш  
  4. Много желать - добра не видать — Хто зашмат жадае, той нічога не мае = Вялікая (шырокая) лыжка рот раздзірае (дзярэ) = Дай кішцы волю, дык сам будзеш у няволі  
  5. Много мнить о себе — Высока галаву насіць = Высока лётаць  
  6. Мозги набекрень — Мазгі без чэрапа = Кішкі ў галаве = Прусакі ў галаве  
  7. Мозолить глаза — Сляпіцаю (слепнем) ў вочы лезці = Вочы рэзаць = Рап'ём лезці ў вочы = Асвою (асою) лезці ў вочы  
  8. Молодец против овец, а против молодца и сам овца — Зух супраць мух, а супраць зуха і сам муха = Зух з калом да мух = Герой з калом да жабы = Герой бабы старой  
  9. Молодо - зелено — Маладосць - усё дурносць = Маладосць - буйносць = Маладое піва яшчэ шуміць = Малады розум - палявы вецер: бяжыць і гудзіць  
  10. Мороз по коже дерет — Аж кашуля палатном стала = Аж сарочка спалатнела = Аж кашуля да цела не туліцца = Цыганскі пот праймае (бярэ, забірае) = Мароз на скуры стаіць = Мароз па скуры ходзіць  
  11. Морочить голову — Галаву дурыць (тлуміць, чмуціць, чмурыць, зяліць)  
  12. Москва не сразу строилась — Не за дзень Вільня станавілася = Не адразу Вільню пабудавалі = Не разам на гару: паціхеньку, памаленьку = За адным цягам дрэва не ссячэш = Будзе час - будзе й квас, не ўсё за раз = Вялікае дрэва паволі расце  
  13. Моя хата с краю - ничего не знаю — Не маё гарыць - не мне тушыць = Твая бяда - твая нуда = То не мая кароўка ўгрузла = Не над маім каркам = Я не я і хата не мая = І я не я і рука не мая = А мне да таго ні спераду, ні ззаду = Гэта мне ані баліць, ані свярбіць  
  14. Муж и жена - одна сатана — Мужык і жонка - найлепшая суполка (сполка) = Гаспадар і баба - адна рада = Антось ды Тадора - што лапаць ды абора = Які Хомка, такая і жонка = Які едзе, такую вязе = Чорт сем пар лапцяў стаптаў, пакуль гэтакую пару дабраў  
  15. Мухи не обидит — Камара не заб'е = Курыцы не пакрыўдзіць = І камара не зачэпіць (не скрыўдзіць) = Пальцам не зачэпіць = Рукі не пакладзе = Гнілому цяляці хваста не адарве  
  16. Муху раздавить (зашибить) — Кручок загнуць = У чуб укінуць = На чарвяка скінуць = На корак наступіць = З Лейзарам (з карчмаром) прывітацца = У шулумейку закінуць  
  17. Мягко стелет, да жестко спать — Добра гаворыць, ды нядобра творыць = Мякка сцеле, ды мулка спаць = Лёстачкамі дух займае, а чорта думае = На вуснах - мёд, а на сэрцы - лёд = У вочы ліском, а за вочы пяском = У вочы «саколю», а за вочы соллю = У вочы катком, а за вочы варком = У вочы з мілым тварам, а за вочы крутым варам = Вуснамі мёд разлівае, а за пазухай камень трымае  
  18. Мякинная башка — Сечка ў галаве = Амецямі (сечкай) галава напхана = Авечая галава = Мазгаўня дурная  

Старонкі:  1  2  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008