Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1356 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ж  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  щ  э  я  
на  не  ни  но  ну  
 
Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  
 


На ваш запыт знойдзена 189 артыкулаў

  1. Не учи ученого — Не вучы акуня (качаня) плаваць = Не вучы кульгаць: і так ногі баляць = Не вучы аратага араць, касца касіць, а сейбіта сеяць = Не вучы старога ката смятанку злізваць (з печы саскокваць) = Краўца не вучы, без цябе скрое = Не сягоння (я) стаў каля лаўкі хадзіць  
  2. Не фунт изюму — Не проста з моста = Не мех сшыць = Не пальцам пераківаць = Не люльку выкурыць = Не лапаць сплесці = Не лапці вязаць = Не абы-што  
  3. Не хвались замужеством третьего дня, а хвались третьего года — Не хвалі каня, запрагаючы, а дзеўку - выбіраючы = Не хвалі нявестку ў тры серады, а пахвалі ў тры гады = Лён хвалі ўвосень, а дзеўку - замужам = Хвалі дзень вечарам, а дзяўчыну замужам  
  4. Нечего сказать — Што і казаць  
  5. Не чета — Не раўня  
  6. Нечистая сила занесла (принесла) — Нячысцік прыгнаў = Паганая сіла прынесла = Бура прыгнала = Ліха прынесла  
  7. Нечистая совесть спать не дает — Чорнаму сумленню качарга шыбеніцай здаецца = Чужое не тучыць, бо сумленне мучыць = Злодзей спіць і дрыжыць = Грахі спаць не даюць  
  8. Ни богу свечка ни черту кочерга — Ні Богу свечка ні чорту галавешка (ражон) = Ні ў пір ні ў вір = Ні людзям паказаць ні сабе паглядзець  
  9. Ни бум-бум — Ні бэ ні мя, ні божае імя = Ні цэ ні бэ = Пень пнём  
  10. Ни былинки ни травинки — Ні сянінкі ні цавінкі = Ні скарынкі ні саланінкі = Ні крышачкі ні кропелькі = Ні былінкі ні парасінкі = Ані хлеба ані табакі (прападаем як сабакі) = Няма ні каліва = Няма ні крышкі = Хоць запалі, то яе трэсне (не лусне) = Ані шэлега  
  11. Ни в городе Богдан ни в селе Селифан — Ні к Сідару ні к Хведару = Ні да печы ні да рэчы  
  12. Ни в дудочку ни в сопелочку — Ні скакун ні граюн, а ў куточку сядун = Ні качка ні швачка = Ні млён ні таўкач  
  13. Ни в коем случае — Ні ў якім разе  
  14. Ни в куль ни в воду — Ні ў плот ні ў азярод = Ні ў кола ні ў мяла = Ні ў плот ні ў тын, ні ў добрыя людзі = Ні ў пень ні ў калоду, ні ў плот ні ў азярод = Ні ў сеч ні ў печ = Ні ў біла ні ў мяла = Ні спору ні ўмалоту  
  15. Ни дать ни взять — Ні ўцяць ні ўзяць  
  16. Ни дна тебе ни покрышки — Трасца тваёй галаве = Каб табе на тым свеце дна не было = Каб табе заняло, каб табе зацяло = Каб табе зарвала ды залажыла = Каб ты яснага сонейка не ўбачыў (не аглядаў) = Каб табе белы свет зачыніўся = Каб цябе сонейка не грэла = Каб па табе не званілі = Каб табе тры пагібелі і адна трасца = Каб ты высах ды выпетраў = Каб цябе на сухой дарозе пабіла  
  17. Ни жарко ни холодно — Ні свярбіць ні баліць = Ні ў пяце ні ў галаве = Ні цёпла ні холадна  
  18. Ни жив ни мертв — Без духу = Ні павешаны ні апушчаны = Ні жывы ні ўмерлы  
  19. Ни за грош (пропасть) — Ні за дзякуй = За гнілую рыбу = Як сабака (за сабаку) = Як рудая мыш (як рудыя мышы) = Як прусакі на марозе = Як рыба без вады = За гарэлы блін = За марны цень  
  20. Ни за какие блага — Ні за якія грошы = Ні за што на свеце  

Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008