Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1356 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ж  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  щ  э  я  
на  не  ни  но  ну  
 
Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  
 


На ваш запыт знойдзена 189 артыкулаў

  1. Ни за понюшку табаку — Ні за панюх табакі = За няма што  
  2. Ни за что ни про что — За няма што = Без дай прычыны = Без дай рацы = Ці ёсць за што ці няма за што = Задарма  
  3. Ни кожи ни рожи — Ні з стану ні з твару = Ні з гловы ні з мовы = Ні людзям паказаць, ні сабе паглядзець = Хоць аброць кладзі на морду  
  4. Ни кола ни двора — Ні хаты ні лапаты = Ні хаткі ні градкі = Ні вала ні кала = Ні плоту ні азяроду = Ні курчаці ні парасяці = Ні ў лесе ні ў небе = Ні цюк ні чым чагенька = Ні чым чаго (чагенька)  
  5. Ни к селу ни к городу — Ні да печы ні да рэчы = Ні да рады ні да звады = Ні ў тры ні ў два (згарадзіць) = Ні два ні паўтара = Ні з пушчы ні з поля  
  6. Ни мычит ни телится — Ні трэ ні мне = Ні кус ні плешча  
  7. Ни на волос — Ні каліва (ні каліўца) = Ні на макавае зярнятка = Ні на макулінку (макуліначку) = Ні на волас  
  8. Ни на грош — Як у рэшаце вады = Як у жабрака грошай = Ні знаку = Ні крышкі (ні крышачкі)  
  9. Ни на капельку — Ні крышачкі ні кропелькі = Ні на панюх табакі = Ні-ні, ні крышачкі  
  10. Ни на малость — Ні на сіні пазногаць (кепаць) = Ані звання = Ні на трошкі (трошачкі)  
  11. Ни на синь-порох — Ні пораху ні сіняга  
  12. Ни ответа ни привета — Ні чуткі ні почуткі = І вочуткі не чуваць = І чуткі не чулі = І почуту няма = Ні адзыву ні адрыгу  
  13. Ни охнуть ни вздохнуть — Ні дыхнуць ні зіпнуць = Хоць душу навязвай = Хоць ты сеўшы плач  
  14. Ни пуха ни пера — Ляшчы ды акуні = Лаўцу з аўцу, братка = Дай жа, Божа, нашаму лаўцу з аўцу = Дай, Божа, каб было ўсё гожа  
  15. Ни пуха ни пера - К черту — Рыбна вам - Хоць не рыбна, затое юшна  
  16. Ни рыба ни мясо — Ні лой ні масла = Ні лой ні мяса, горай дурня Апанаса = Ні пражаны ні смажаны = Ні печаны ні вараны = Ні з мяса ні з пер'я = Ні ладу ні складу  
  17. Ни свет ни заря — Яшчэ й на дзень не займала = З цёмнага рана  
  18. Ни слуху ни духу — Ні слыху ні прослыху = Ні слыху ні дыху = І куры не шэпчуць = Ані вокам не відаць, ані слыхам не чуваць = Ні вока не бачыла, ні вуха не чула  
  19. Ни с того ни с сего — Без нічога ніякага = Без нічога ніякага, без нічога нічагісенька = Ні села ні пала = Ні села ні пала, дай бабе (баба) сала = Ні села ні пала, давай, котка, сала = З дабрамеру  
  20. Ни сюда ни туда — Ні сюдою ні тудою = Ні сюды ні туды, мае мілыя дуды = Ні сюды Мікіта ні туды Мікіта  

Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008