 |
На ваш запыт знойдзена 189 артыкулаў
-
На зеркало нечего пенять, коль рожа крива — Не наракай на люстэрка, калі нос крывы = Не наракай на люстэрка, калі зморшчкі пад вокам = Паглядзіся ў воду, якога ты роду
-
Найти рукавицы за поясом — За лаваю сякеру знайсці = У зубах люльку (піпку) знайсці
-
На каждом шагу (всюду) — Што ні крок
-
На камне голову прокормит — Такі і на камені разрасцецца = Пройдзе поле і ног не наколе = Гэты Яўхім і з вады вылезе сухім
-
На кой черт — На чорта = На ліха = На халеру = На няшчасце = На пярун
-
На корню — На пні
-
На кривой (на козе) не объедешь — На лапці не аб'ехаць = не дасць сябе за вус закруціць = І ў ступе таўкачом не трапіш = не абдурыш
-
Накрыть стол — На стол сабраць (даць)
-
Нализаться как свинья — Набрацца як жаба твані (мулу, гразі) = Набрацца як свіння гразі (брагі) = Насцябацца (упіцца) як свіння (як вяпрук) = Каваную свінку купіць
-
Наломать бока — Бакі намуляць (намацаць) = Рэбры памацаць = Кіем рзбры памацаць = У косці даць (усыпаць, увярнуць)
-
На миру и смерть красна — На людзях і плакаць лягчэй = На людзях і памерці не страшна = А памрэ Аўдзей, дык жа між людзей
-
На мякине не проведешь — На мякіне не падманіш, (не зловіш) = І ў рэшаце не зловіш
-
Намять холку (нанести побои) — У каршэнь даць (наўскладаць, налажыць) = Кухталя (кухталёў) даць = Грымака даць = Штурханоў надаваць = Па грыбах (па губах) даць
-
На нет и суда нет — Як няма, то й дарма = Калі ёсць - разыдзецца, а няма - абыдзецца = Як няма, дык няма = Калі не, дык і не
-
На ночь глядя — Проці ночы
-
На один покрой — На адзін капыл = Абодва (усе) роўныя = Адно васемнаццаць, а другое без двух дваццаць = На адзін лад
-
На первый случай — На першы абыходак
-
На первых порах — На першую пару = Напачатку
-
На перепутье — На раздарожжы = На ростанях = На крыжаванай (крыжавой) дарозе = На крыжавых пуцінах (дарогах) = На расходных дарогах
-
Напиться в дымину — Набрацца (насцябацца) як павук = Набрацца як Марцін за рубля (як Марцін мыла)
|
 |