Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1356 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ж  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  щ  э  я  
на  не  ни  но  ну  
 
Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  
 


На ваш запыт знойдзена 189 артыкулаў

  1. На пороге жизни — Перад сваім векам  
  2. На пузе шелк, а в пузе - щелк — На назе бот рыпіць, а ў гаршку трасца кіпіць = Боты новыя, а пяты голыя = Каўнер шырокі, а пяты голыя = Хоць і пусты мех, ды золатам шыты = Хоць без цукру, але ў сподачку = Голы як бізун, востры як меч  
  3. На радостях — З радасці  
  4. Нарезаться в стельку — Напіцца (набрацца) як зямля = Набрацца як бэля (бэйля) = Да божай моцы напіцца = Чары набрацца  
  5. Нарываться на неприятность — Гуза (гузякі) шукаць = Гуза на галаву (на лоб) шукаць = Шукаць як воўк даўбешкі (доўбні) = Галава гузака шукае  
  6. На сваху нечего пенять, что не цела пришла — Матка вінавата, што дачка чаравата = Хата вінавата, што ўпусціла Кандрата = Ігнат не вінават і Аўгіння не вінна, вінавата хата, што пусціла Ігната  
  7. На седьмой небе (быть) — Рай адамкнуўся (адчыніўся) = На неба ўзлезці = Як на сто коней сеў  
  8. На семь дворов один топор - и тот без топорища — Сем сёл, адзін вол і той гол = Сем паноў, двое штаноў; хто раней устаў, той штаны ўзяў = Сем вокнаў і адна шыба  
  9. Насильно мил не будешь — Не памогуць і чары, як каму хто не да пары = Упрошваючы не намілуешся = Даганяючы не нацалуешся = Сілаю не быць мілаю  
  10. Насколько хватает (достает) глаз — Як вокам скінуць (кінуць, сягнуць, дастаць, згледзець, схапіць) = Як вока згледзіць (схопіць, сягае, дастане, кіне) = Як глянуць = Як завідаць  
  11. На скорую руку — На хапок (на хапка) = На гарачыя губы (узяцца) = Прыхапкам  
  12. На смертном одре — На божай пасцелі = На божай дарозе  
  13. На сносях — На пары = На часах = На россыпу = На выліўках  
  14. На то и щука в море, чтобы карась не дремал — На тое і каты, каб мышы лататы = На тое і сабака, каб зайца ганяць = На тое і зязюля, каб кувала і куранят крала  
  15. Натянуть (наставить, наклеить) нос (одурачить) — У хадакі абуць = Боты падшыць = У пасталы (у лапці) абуць = Лапці падплесці = На ўсе чатыры нагі падкаваць = У дурні пашыць  
  16. На убогого всюду каплет — Сіраціне заўсёды вецер у вочы = Беднаму ўсюды цесна (бедна) = У беднага і ў кашы косці = Каму месяц свеціць, а ад сіраты хаваецца = Чалавек убогі, як конь бязногі  
  17. На урода все неугода — Благой благаце дрэнна і на куце = Кепскаму (лядашчаму) ўсюды кепска = Ліхому нічым не дагодзіш = Што ні зрабі - усё кепска = Колькі ні гадзі, а раз не дагодзіш - і ты паганы  
  18. На ходу подметки рвет — З-пад сучкі яйка ўкрадзе = І з-пад гадзіны яйкі выбера = Усе яйкі з-пад яшчаркі падастае = Стаячаму лапці падпляце = З-пад бягучага каня падковы адрывае  
  19. На худой конец — На благі канец = У найгоршым разе  
  20. На чем свет стоит — Кляне, аж трава вяне = Аж вантробы выварочвае = Лае як рэпу грызе  

Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008