Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1356 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ж  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  щ  э  я  
на  не  ни  но  ну  
 
Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  
 


На ваш запыт знойдзена 189 артыкулаў

  1. На чужой каравай рот не разевай — Не будзь ласы на чужыя каўбасы = Не руш чужога і не бойся нікога = Не гняві Бога, не жадай чужога = Не руш чужых груш  
  2. На чужой роток не накинешь платок — Няма тае хусты, каб завязаць людзям вусты (вусны) = Чужы роцік не каўнерык - яго не зашпіліш = Людзям губы не завяжаш = Людзям языка не прывяжаш = Чужы рот не хлеў - не зачыніш  
  3. Наша взяла — Наша ўзяло  
  4. Нашел - не радуйся, потерял - не тужи — Не смуціся, страціўшы, не цешся, знайшоўшы = Не радуйся, што забагацеў, не смуціся, што збяднеў = Згубіш - не шкадуй, знойдзеш - не радуйся = Згубіўшы, не тужы, знайшоўшы, нікому не кажы  
  5. Нашему слесарю двоюродный кузнец — Стрэчнай бабкі родны Хведар = Андрэй (Саўка) Кузысе родны Хведар = Анціп - нашаму брату Міколка = Нашаму парабку кумаў сват  
  6. Нашла коса на камень — Абое лукі, абое тугі = Заехаў на пнюшок сівы жарабок = Трапіўся востры на шылаватага = Цюк на крук = Пад чорным лесам спаткаўся чорт з бесам = Чорт на нячысціка наскочыў = Трапіў чорт на паганага = Каса на камень наскочыла (трапіла)  
  7. Наш пострел везде поспел — Наш гарэза ўсюды пралезе = Абы скварка й чарка, дык будзе там і наш Марка = Дзе з малаком каша, там міласць ваша = Дзе гам, і я там = Тут наш Грышка першы з лыжкай  
  8. На языке реку переедет — Жаба на языку не спячэцца = На языку нічога (нічогачка) не замерзне = Сем сабак не абрэша (не перабрэша)  
  9. На, боже, что нам негоже — На табе, нябожа, што мне нягожа = Вазьмі, Даніла, што мне няміла  
  10. Не боги горшки обжигают — Не святыя гаршкі лепяць = Не Бог пашыў боты - шаўцовай работы  
  11. Не было печали — Вось ліха = Не меў клопату  
  12. Не было печали, так черти накачали — Не мела баба клопату дык купіла парася = Купіў дуду на сваю бяду = Не было дуды - не было й бяды = Не меў Саўка клопату, дык жонку ўзяў  
  13. Не в бровь, а в глаз — Сказаў як уцяў = Як у сук улеплена (уляпіў) = Секануў як крапівою = Сказаў як звязаў = Сказана як звязана  
  14. Не в духе — Не ў гуморы  
  15. Не велика беда — Такой (малой) бяды = Клопат вялікі = не бяды  
  16. Не верь глазам своим — Не заўсёды вер воку = Не вер вачам: вазьмі цы памацай = Як не верыш вачам, то памацай сам = Пажар тушы знізу, на рэчы глядзі зблізу  
  17. Не взвидеть света (испытать сильную боль) — Аж сем бажніц (касцёлаў) убачыць = Думаў, неба лізну  
  18. Не вздыхай тяжело, не отдадим далеко - хоть за курицу, да на свою улицу — Не ўздыхай глыбока, не аддамо далёка - хоць за курапатку, ды ў сваю хатку = Хоць за варонку, ды на сваю старонку = Хоць за Лыску, абы блізка  
  19. Не видать как своих ушей — Угледзець (убачыць) як сваю патыліцу = Угледзець як сваё вуха = Убачыць як свіння неба  
  20. Не видеть дальше своего носа — Не бачыць далей, як канец носа свайго  

Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008