Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1356 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ж  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  щ  э  я  
на  не  ни  но  ну  
 
Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  
 


На ваш запыт знойдзена 189 артыкулаў

  1. Не в свои сани не садись — Не лезь на чужое седала = У чужыя сані не садзіся = Не ў сваё карыта не лезь = Не ў свае штаны не ўбірайся  
  2. Не все дома — Без пятай дошчачкі = Не ўсе дошчачкі ў парадку = Не ўсе ў бердзе (яму) = Клёку ў галаве не мае = Алею ў галаве мала  
  3. Не все золото, что блестит — Не ўсё тое смачна, што ўзрачна = Не ўсё тое золата, што свеціць = Не ўсё мёд, што салодкае = Не кожная блішчастая стрэльба добра страляе  
  4. Не все коту масленица — Не заўсёды як на Дзяды = Мінуўся той час, што з мёдам (з салам) варыў квас = Мінуліся тыя рокі, калі паны браліся ў бокі = Не ўсё ж мігдаламі карміць  
  5. Не всяк тот кусает, кто усом потрясает — Не кожны куслівы, хто звяглівы = Не ўсе старыя шчупакі карасёў хапаюць  
  6. Не гони кнутом, а гони овсом — Кармі мукою, дык пойдзе рукою = Каня не дагледзіш - далёка не заедзеш = Давай каню не пугу, а сена з лугу = Каб конь добра вёз - давай яму авёс  
  7. Не давать прохода (покоя) — Быту (збыту) не даваць = Ступіць не даваць = Жыцця не даваць = Вочы выймаць  
  8. Не давать спуску — Літасці не даваць = Не папускаць  
  9. Не дай бог — Крый Божа (Бог) = Хай Бог не дае = Хай Бог сцеражэ  
  10. Недалеко ходить за примером — Прыклалу шукаць недалёка = Прыклад пад лаўкаю знойдзеш = Недалёка шукаць (шукаючы) = Недалёка хадзіць, у нас гэта самае  
  11. Не до жиру, быть бы живу — Не да каляды, калі поўна хата бяды = Стала не да юру, абы вынесці скуру = Не да пацераў, калі хата гарыць = На пажары харом не размалёўваюць = Якія тут святкі, калі лупяць падаткі  
  12. Незваный гость хуже татарина — Прыйшоў нязваны і йдзі нягнаны = Няпрошанаму госцю лыжкі няма = Няпрошанага госця за парог выводзяць = З няпрошаным госцем не рукаюцца = Няпрошанаму госцю месца пад сталом  
  13. Не имей сто рублей, а имей сто друзей — Чалавек без сяброў, што печ без дроў = Няма грошай - не бяда, як сяброў грамада = Лепш сто сяброў, чым сто рублёў  
  14. Не к добру — Не на добрае  
  15. Не к месту — Недарэчы = Ні ў пяць ні ў дзесяць = Ні да бока ні да вока = Як з санямі на стол  
  16. Не к ночи будет сказано — Не проці ночы кажучы = Не перад ноччу кажучы = На задніч дні няхай будзе памянута = Заднімі днямі памянута = Не пры табе пісана, не пры мне казана = Не за хлебам памянута  
  17. Не лаптем щи хлебать — Не абораю хлеб кроіць = Не з гліны злеплены  
  18. Не лезет в глотку (в горло) — У рот не ўбіць (не лезе) = У душу не ўбіць (не лезе) = У душу не пускае = У роце расце = Ні да роту = Ні да зубу  
  19. Не место человека красит, а человек место — Не чын чалавека падвышае, а чалавек чын = Не адзежа здобіць (харашыць) чалавека, а чалавек адзежу = Не чын паважаюць, а чалавека па яго праўдзе  
  20. Не мил свет, когда милого нет — Без сонейка свету не быць, без мілага нельга жыць = Цяжка ўздыханне - далёка каханне  

Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008