Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1356 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ж  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  щ  э  я  
об  ов  од  ок  ол  оп  ос  от  ох  оч  
 
Старонкі:  1  2  3  
 


На ваш запыт знойдзена 58 артыкулаў

  1. Одно нынче лучше двух завтра — Сёння зробіш - заўтра як знойдзеш = Што зробіш сёння, не трэба будзе рабіць заўтра = Яду (абед) на вечар адкладзі, а бульбу сёння пасадзі  
  2. Оказать любезность — Ласку зрабіць (учыніць) = Літасць учыніць  
  3. Окунуться (уйти) с головой — Па вушы ўехаць  
  4. Олух царя небесного — Асёл маляваны = Дурань малёваны = Непадсяваны дурань = Глумак глумаком  
  5. О покойниках плохо не говорят — Пра нябожчыкаў лепей маўчаць = Нябожчыкі ўсе добрыя = Што зямлёю сакрыта, няхай будзе забыта  
  6. Опустить руки — Рукі злажыць = Крылы раскапусціць  
  7. Оставить без рубашки — З сарочкі вывесці = Да ніткі абабраць = Ні вала ні кала не пакінуць = Ні хаты ні лапаты не пакінуць = Руб ды пярэпірка засталіся  
  8. Оставить рожки да ножки — Хвост і грыву пакінуць = Рогі ды ногі пакінуць  
  9. Остатки сладки — Як мала стала, дык засмакавала = Апошні праснак - сама смак = Мала мелі - смачна елі  
  10. Остаться при своих интересах (козырях) — На тым жа суку сесці = На той самай сесці = З такам пайсці (вярнуцца) = Што прынёс, з тым і пайшоў = Як прыйшлі, так і размінуліся = На тым самым месцы сесці  
  11. Остер на язык — З языком як з мячом = Язык як брытва = Ажно ў пяты коле = Спрытны на язык  
  12. Отбоя нет — Хоць махалам махай = Не абабрацца  
  13. От всей души — Ад шчырае душы  
  14. От горшка два вершка — Кату па пяту = Вераб'ю па калена = Пчале па крылле = Сабаку па хвост = Раку па вусы = Ад зямлі не адрос = На раз аблізаць = Кавалер - кату па каўнер  
  15. Отдать концы — Ключыкі ў мора аддаць = Вечкам накрыцца = Век скончыць = Душа з цела выйшла  
  16. От добра добра не ищут — Не гані Бога ў лес, калі ў хату ўлез = Праз хлеб хлеба шукаць не трэба = Ад добрага лепшага не шукаюць = Шукаючы пірага, і хлеб згубіш = Цераз хлеб крошак не шукай  
  17. От зари до зари — Ад відна да відна (ад віднога да віднога) = Ад зары да зары  
  18. Отколоть номер — Коніка выкінуць  
  19. От корки до корки — Ад дошчачкі да дошчачкі (ад дошкі да дошкі) = Ад вокладкі да вокладкі  
  20. Откуда ни возьмись — Ні адтуль ні адсюль = Ні стуль ні ссюль = Адкуль ні возьмецца = Скуль ні ўзяўся  

Старонкі:  1  2  3  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008