Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1356 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ж  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  щ  э  я  
об  ов  од  ок  ол  оп  ос  от  ох  оч  
 
Старонкі:  1  2  3  
 


На ваш запыт знойдзена 58 артыкулаў

  1. Отмочить штуку — Штуку адпаліць (удзерці, укроіць, урэзаць, утнуць) = Штучку вытварыць  
  2. Отныне и до века — Ад веку і да веку = Пакуль свет (стаіць)  
  3. Отольются кошке мышкины слезки — Адрыгнуцца ваўку авечыя (каровіны) слёзы = Будзе й на крапіву мароз = Колькі б воўк ні валок, павалакуць і воўка = Няхай паны не радуюцца - прыйдзе й на іх радуніца = Цяпер нас катуеш, можа, калі і сам патанцуеш = Сірочыя слёзы дарма не мінуцца = Тое з вадою не збяжыць  
  4. Отправить в мир иной — У царства нябеснае пусціць = На той свет загнаць (пусціць)  
  5. Отправиться на тот свет (к праотцам) — На той свет падацца (пайсці) = Да Бога пайсці = Да Абрагама на піва паехаць (пайсці) = Авечкі пасвіць да Абрагама пайсці = Са свету збыцца (збавіцца) = З гэтага свету зыйсці  
  6. От прибыли голова не болит — Грошы цела не пякуць = З прыбытку бяды няма = З прыбытку галава не баліць  
  7. Отрезанный ломоть — Адкрышаны бераг (край) = Адрэзаная луста (адкросная скіба) = За чужым парогам  
  8. От случая к случаю — Калі-нікалі = Сяды-тады (тады-сяды) = Гады ў рады = Мала калі = Іншым разам  
  9. От смерти не посторонишься — Смерці не заперці, калі трэба памерці = Ад смерці не выкруцішся, не вымалішся = Ад смерці не адкупішся і не адпросішся = Смерць не ручаіна - не пераскочыш = Ад смерці ніхто не збароніць = Смерці ў бутэльку не заткнеш  
  10. От смерти нет зелья — Не дапамогуць лекі, калі прыйшло навекі = Ад старасці і смерці няма лекаў на свеце = Хоць доктар з неба, а памерці трэба = Як не грэе дух, то не сагрэе кажух = На смерць няма зелля = Ад смерці нікога не вылечыш = Ад смерці доктара няма = Ад смерці не адперці  
  11. Отсохни у меня язык — Каб мне язык адсох = Каб мне калом язык стаў (калі гэта няпраўда)  
  12. Отставной козы барабанщик — Пустога двара затычка = Да пустога хлява затычка = Ад пустой бочкі затычка = Ад пустой хаты затычка = Усадзіў (даў, зляпіў) Бог душу ні ў пень, ні ў грушу  
  13. От трудов праведных не наживешь палат каменных — Мазалёваю працай не збудуеш палацаў = Не ўзяўшы на душу, не хадзіць у кунтушу = І так бывае: хто працуе, той не мае = Працуем, гаруемі нічога не маем  
  14. От тюрьмы да от сумы не отрекайся — Ад астрогу няма перасцярогу = Хваробы бойся, астрогу сцеражыся, а торбы не цурайся = Ад бяды кіем не абаронішся = Багата жыві, жабраваць не заракайся  
  15. От чего заболел (чем ушибся), тем и лечись — Што зашкодзіла, няхай тое і паможа = Што зашкодзіла, тым і лячыся (тым і памагаць трэба) = Заразу заразаю выганяюць = Аб камень ступіш (вытупіш), аб камень і навострыш  
  16. От чистого сердца — Ад шчырага сэрца  
  17. Охота пуще неволи — Дай душы волю, то сам будзеш у няволі = Дай сэрцу (ахвоце) волі - завядзе да няволі  
  18. Очертя голову — Як утрапёны = Як чорт падсмалены = Не гледзячы ні вока, ні бока = Як жару пад хвост насыпалі  

Старонкі:  1  2  3  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008