Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1356 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ж  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  щ  э  я  
па  пе  пи  пл  по  пр  пт  пу  пы  пь  пя  
 
Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  8  
 


На ваш запыт знойдзена 143 артыкулы

  1. Прикусить язык — Зубы сцяць = Губы стуліць = Язык зашыць = Язык на прывязі трымаць = Язык зубамі прышчаміць = Гаў дый зубы сцяў = Язык завязаўся  
  2. Принимать участие — Браць удзел  
  3. Принимать (близко) к сердцу — Да душы вельмі браць (прымаць) = Да галавы браць  
  4. При последнем издыхании — Тры чвэрці да смерці (тры чвэрткі да смерткі) = Адну пятніцу жыць засталося = Пара да двара = Пара да Адама  
  5. При случае — Пры аказіі = Іншы раз  
  6. При солнце тепло, при матери добро — Птушка радая вясне, а дзіця - мамцы = Дзіця да маці, як краска да сонца = Нідзе няма лепш, як у сваёй маці = Няма лепшай хаткі, як у роднай маткі = Ніхто так не спагадае, як родная маці = Ніхто столькі жалю не мае, як родная мама = Матчыны рукі заўсёды мяккія = У сваёй маці добра і ў пасцелі паляжаці  
  7. При царе Горохе — За дзедам шведам = За каралём Гарохам = За каралём Гарохам, як людзей было троху = Пры цары Гарошку, як было людзей трошку = Пры цары Гароху, як людзей было троху і як былі драўляныя рублі і жалезныя капейкі = За царом кесаром, як свет гарэў, а саломаю тушылі  
  8. Прицепился (пристал) как репей — Прычапіўся як ваўчкі да кажуха (як клешч да сабачага хваста) = Прыліп як пчала да смалы (як смоўж, як кароста) = Прыкінуўся як баба з яешняю = Прывязаўся як назола якая  
  9. Пришей кобыле хвост — З пустога хлява пустое цяля = Пятае кола ў возе = Гарэлы блін  
  10. Пришла беда - отворяй ворота — Бяда па бядзе як па нітачцы йдзе = Бяда ідзе і бяду вядзе = Адна бяда не ходзіць, другую за сабою водзіць = Бяда за бядою, як рыба за вадою = Бяда за бядою ходзіць з калядою = Бяда бяду вязе, а трэцяя паганяе = Калі бяда ходзіць, з сабою ўсю радаю сваю водзіць = Гора адно не йдзе, а за сабою сем вядзе  
  11. Провалиться мне сквозь землю — Каб я праз зямлю праваліўся = Няхай я скрозь донна правалюся = Каб я гэтак жыў (калі няпраўду кажу) = Каб я так дыхаў = Каб я так здаровы быў = Каб я так сонца аглядаў  
  12. Проголодаешься - хлеб достать догадаешься — Дасць Бог бяду, і грошы знайду = Грошы не неба - дастанеш, як трэба = Голад - найлепшы кухар = Возьме голад - з'явіцца голас = Голад у свет гоніць  
  13. Продавать глаза — Ветрам гандляваць = Вераб'ям фігі даваць (дулі паказваць)  
  14. Прожужжать (протрубить) уши — Вушы адзваніць  
  15. Проложить себе дорогу — След (троп, дарогу) сабе працерабіць = Дарогу працерці  
  16. Пронзить взглядом — Вокам працяць (пранізаць, пракалоць)  
  17. Пропади ты пропадом — Каб на цябе згуба прыйшла = А няхай яно выпрахне (затане) = Прападзі ты за гарэлы блін = Прападай ты і з дабром сваім = Згінь-прападзі праз боскую моц = Каб ты душою загавеў = Каб цябе вецер развеяў = Бадай ты свету не бачыў = Не ведаць табе свету белага  
  18. Прописать ижицу (проучить, наказать) — Порткі скроіць = Гароху засыпаць (троху)  
  19. Пропускать мимо ушей — Між вушэй прапускаць = Паўз вуха пускаць (прапускаць) = Не зважаць  
  20. Про себя (читать) — Сам сабе  

Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  8  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008