Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1356 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ж  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  щ  э  я  
па  пе  пи  пл  по  пр  пт  пу  пы  пь  пя  
 
Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  8  
 


На ваш запыт знойдзена 143 артыкулы

  1. Простота хуже воровства — Лішняя дабрата - дурата = Прастата - тая ж дурата  
  2. Протянуть лапки (о животных) — Ногі выпруціць = Рогі скласці = Капытамі налажыць (навярнуць) = На пашу пайсці  
  3. Протянуть ноги — Ногі выпрастаць (выправіць) = Уздоўж лаўкі выпрастацца = Лыткі стуліць (злажыць) = Рукі выпрастаць (злажыць) = Зубы сцяць  
  4. Прошел огонь, воду и медные трубы — Пабыў на кані і пад канём = Быў у кўзні і ў млыне = Быў і ў коле і ў мяле = Быў на возе і пад возам = Быў на лаве і пад лаваю  
  5. Проще пареной репы — Як абаранак з'есці = Як хлеба з маслам з'есці = Як сабаку муху схапіць = Як лапаць сплесці  
  6. Птичьего молока только нет — Толькі (адно) смажанага лёду нестае = Адно птушынага малака нестае  
  7. Пугало гороховое (смешно, некрасиво одетый) — Хоць у каноплі стаўляй = Патароча салапатая  
  8. Пуганая ворона куста боится — Ратаваны з вады конь і лужыны баіцца = Настрашыў мех, дык і торба страшная = Напужаная варона і вераб'я баіцца = Біты сабака кія баіцца  
  9. Пускать по ветру — З ветрам пускаць = На сметнік выкідаць  
  10. Пускать пыль в глаза — Туману ў вочы пускаць = Жвір у вочы сыпаць = Чмуту ў вочы пускаць = Ману ў вочы пускаць  
  11. Пустая бочка пуще гремит — Парожняя бочка гучыць, а поўная маўчыць = Пустую бочку далёка чуваць = Колас, што зярнят не мае, угару лоб задзірае = Пустыя каласы высока трымаюцца  
  12. Пустился в драку - головы не жалей — Як пайшоў у сварку, то не шкадуй карку. = На чужы лоб сягаючы (шыбаючы), трэба й свой падставіць = Дастаўшы чужога лба, трэба й свой паказаць  
  13. Пусти свинью за стол, а она и ноги на стол — Пусці свінню пагрэцца, (то і самому) не будзе дзе дзецца = Пусці свінню на ўзмежак, то яна і ў бульбу = Упрасіліся злыдні на тры дні, а за тры гады не выжывеш = Упрасіўся на парог, а і з печы не згоніш = Пусці свінню пад стол, то яна захоча й на стол  
  14. Пустить на дым (сжечь) — З дымам (з агнём, з ветрам) пусціць  
  15. Пустить по миру — Да торбы давесці = У старцы пусціць = Да пугі давесці = У лапці абуць  
  16. Пуститься в пляс — У скокі пайсці = У танок пайсці = У чаравік (у абцасы) даць  
  17. Пусть у меня рука отсохнет — Каб мне рукі адсохлі = Рукі даю на адцён (калі гэта няпраўда) = Каб я сабе ногі паламаў (калі не папраўдзе кажу) = Каб мне колам ногі сталі  
  18. Путаться под ногами — Пад нагамі таўчыся = Пад рукі лезці = Смалою дакучаць  
  19. Пыльным мешком стукнутый — Розум свінні з'елі = Лядашчык (лядашцік) пераляцеў (яму) = Кішкі ў галаве = Прусакі ў галаве  
  20. Пьяница так сведет домок, что не нужен и замок — Гаспадар у карчме п'е і скача - гаспадарка плача = Латамі трасе, а ў карчму апошняе нясе = Рыззём трасе, а пятак на гарэлку нясе = Лату на лату будзе садзіць, а капеечку на гарэлку шчадзіць = Гарцы ўвядуць у старцы = Гаспадарку збыў: у горле ўтапіў  

Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  8  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008