Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1356 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ж  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  щ  э  я  
па  пе  пи  пл  по  пр  пт  пу  пы  пь  пя  
 
Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  8  
 


На ваш запыт знойдзена 143 артыкулы

  1. Пока трава зазеленеет, кобыла околеет — Пакуль сонца ўзыдзе, раса вочы выесць = Пакуль тое настане, калом спіна стане = Пакуль да Бога, то чорт душу выйме = Пакуль тое настане, шмат вады сплыве  
  2. По крайней мере — Прынамсі  
  3. Положить живот — Жыватом налажыць = На нажы скіпець (ускіпець) = Рукі сашчапіць  
  4. Получить кукиш с маслом — Дулю з'есці = Трасцу (трасцы) схапіць  
  5. Получить по шее — Па карку схапіць (дастаць) = Лупня зарабіць = На абаранкі зарабіць = Лазню дастаць = Дразда паскакаць (заскакаць)  
  6. По милости — З ласкі = Праз ласку  
  7. Поминай как звали — Ужо і па клёцках = Толькі і чулі = І следу не стала  
  8. Понимать как свинья в апельсинах — Знацца як свіння на саладзінах (на перцы, на пастах, на бязмене) = Разумець як баран на бібліі  
  9. По одежке встречают, по уму провожают — Пазнаюць нашу дачку і ў андарачку = Не пазнаюць, то папытаюць = Не адзежа здобіць (харашыць) чалавека, а чалавек адзежу = Лыкам чалавека не мераюць = Не ўсё тое кепска, што на пагляд = Не глядзі, што на галаве, а паглядзі, што ў галаве  
  10. Попался, который кусался — Трапіў, жучку, у панскую ручку = Трапіў, дзедку, у клетку  
  11. Попасть в опалу — У няласку (у няміласць) трапіць = Ад ласкі аддаліцца  
  12. Попасть в переплет (в переделку) — У нерат трапіць = У балота ўскочыць = Семдзесят сем агнёў пабачыць = Уліпнуць як муха ў саладуху (як цюцька ў гразь) = Ублытацца як муха ў павуцінне = Трапіць як мыш у пастку (як верабей у шалку, як прусак у саладуху) = Улезці як сучка ў збан (як шчупак у нерат, як муха ў смалу, як прусак ў рошчыну)  
  13. Попасть впросак — У прычыну ўпасці = Пашыцца ў дурні = Сораму набрацца = Укляпацца  
  14. Попытка не пытка, а спрос не беда — Спроба не хвароба = Купіў не купіў, а патаргаваць можна = Дагнаў - не дагнаў, а прабегчы можна  
  15. Пора и честь знать — Трэба й меру ведаць = Хопіць піць, хопіць дурыць, ці не час нам пакаяцца, пайсці дамоў параіцца, што заўтра рабіць  
  16. Пороть (нести) ахинею (вздор, ерунду, галиматью) — Грушы на вярбе вярзці = Смалянога дуба плесці = Мех з кайстраю плесці = Казу лабатую плесці = З дуба вецце збіраць (хапаць, плесці) = Кашалі з лапцямі (кашалі без дужак) плесці = Рабой кабыле сон расказваць = Пра жураўля на хвойцы расказваць  
  17. Порочный круг — Заганнае кола  
  18. По Сеньке и шапка, по Еремке - колпак — Па Саўку (Хомку, Юрку) шапка = Па каню і хамут = Які конь, такая й пуга = Які гаспадар, такі і тавар  
  19. После дождичка в четверг — На тое лета, пасля абеда, гэтакаю парою = Заўтра ў тую пару, калі рак паляціць з вады ўгару  
  20. После нас хоть потоп — Па маёй смерці няхай хоць выюць чэрці = Па маёй смерці хоць плот мною падперці = Што там па смерці: хоць плот падперці = Дзеля мяне, няхай хоць воўк траву есць = Пасля нас не будзе нас  

Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  8  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008