Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1356 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ж  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  щ  э  я  
са  сб  св  сг  сд  се  сж  си  ск  сл  см  сн  со  сп  ср  ст  су  сч  сы  
 
Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  8  
 


На ваш запыт знойдзена 148 артыкулаў

  1. Сойти в могилу — З зямелькаю пабрацца = З пясецкім (з магілай) ажаніцца = З сырой зямлёю шлюб узяць = З зямлёю ды з магілаю ажаніцца  
  2. Сойти на нет — На нішто з'ехаць = На адзін канец (на адзін бок) з'ехаць  
  3. Сойти (спятить) с ума — З глузду (з глуздоў) з'ехаць (злузнуцца, выйсці) = З розуму спасціся (выбіцца) = Кашулі (сарочкі) свае забаяцца = З лядашчыкам спазнацца = Ускруціцца = Здурнець  
  4. Солдат спит - служба идет — Кухар спіць, а суп кіпіць = Бабка спіць, а гусей пасе  
  5. Соловья баснями не кормят — Салаўі пяюць, ды хлеба не даюць = З гутаркі хлеба не наясі = Усялякая гамонка да хлеба добрая = Што па той чэсці, калі няма чаго есці  
  6. Сорвать голову — Галаву (з плячэй) знесці = Канцы зрабіць  
  7. Сорви-голова — Завярні-галава = Зламі-галава = Кату хвост завяжа = З касцёла галку здыме  
  8. Сошло с рук — Дарма прайшло = З вадою збегла = Так мінулася  
  9. Спасения (спасу) нет — Няма рады = Няма ратунку (паратунку) = Рады (радачкі) не даць  
  10. Спасть с тела — У целе ўпасці = На адзін канец (на адзін бок) з'ехаць = Бокі ўвабраць = У смык вырабіцца = Вуды падцягнуць = Перапасціся як мядзведжая лапа = Стаць як матавіла = Зрабіцца як хорт (як скабардзіна) = На ірху вырабіцца = Злядашчаць  
  11. С полуслова — З аднаго ківа  
  12. С посконной рожей в калашный ряд не суйся — Што можна пану, то не Івану = Што дазволена ваяводу, тое не дазволена смуроду = Не лезь, жаба, туды, дзе коней куюць = Калі ў кепскім кажусе, не садзіся на куце  
  13. Спустить шкуру — У скуру зжарыць = Сем шкур здзерці (зняць, сагнаць) = На горкі яблык збіць = У кіслы яблык сцерці = На порхаўку збіць = Жыўцу дастаць = На штукі пасекчы  
  14. Сравнил божий дар с яичницей — Прыраўняў свінню к каню = Прыраўняў казулю да зязюлі = Прыраўнавалі Бога да лапця  
  15. С рассвета до темна — Ад світання да змяркання = Ад рання да змяркання  
  16. Ставить во главу угла — У аснову класці (браць)  
  17. Ставить в один ряд — Нароўні ставіць = У адзін шэраг стаўляць (станаўляць)  
  18. Ставить вопрос ребром — Рубам пытанне ставіць  
  19. Ставить на одну доску — На адну роўніцу ставіць (станавіць)  
  20. Ставить на попа — Старчаком (старчма) станавіць (ставіць)  

Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  8  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008