Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1356 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ж  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  щ  э  я  
са  сб  св  сг  сд  се  сж  си  ск  сл  см  сн  со  сп  ср  ст  су  сч  сы  
 
Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  8  
 


На ваш запыт знойдзена 148 артыкулаў

  1. Старая карга — Порхаўка старая = Старога лесу качарга = Корга (коржа) старая  
  2. Старая песня — Старая показка (байка) = Спяваная песня  
  3. Старого воробья на мякине не проведешь — Старога ліса не ашукаеш = Старога вераб'я на мякіну не зловіш (не падманіш)  
  4. Старость - не радость, не красные дни — Старасць - не радасць, а смерць - не пацеха = Старасць - не радасць, а маладосць не на век = Старасць - не радасць, а горб - не карысць = На старасці і ўлетку холадна = Старая баба і ў пятроўку на печы мерзне  
  5. Старый конь борозды не портит — І ў старой печы агонь добра гарыць = Дзе старыя кусты, той двор не пусты = Стары вол ніколі баразну не скрывіць (не сапсуе) = Сівы, але маю кавалак сілы = Стары гаворыць - гародзіць, ды на праўду выходзіць = Стары са шляху не звядзе  
  6. Старый хрыч — Псюк стары = Ёлупень стары = Мухамор стары = Корч стары  
  7. Стать притчей во языцех — Пагалоскай стаць = На языках панесціся (панесці) = Пусцілі пагалоску на ўсю вёску = Погаласка (памоўка) пайшла = На языкі ўзялі  
  8. Стелиться под ноги (под сапог) — Лістам слацца (слаць) = Лістам падаць = Бярэзінкаю слацца = Языком бы лістам сцеле  
  9. Стереть в (мелкий) порошок — У кулеш сцерці = У кіслы яблык сцерці = З зямлёю змяшаць = На чорную зямлю скапытаваць  
  10. Столкнуть лбами — У рожкі звесці = Хахлы звязаць = За чубы звязаць = Вузлік (вузлікі) завязаць  
  11. Стоять костью в горле — Вомігаю сядзець у горле = Калом у грудзях стаяць = Ражном (калом) у горле стаяць = Хрэнам у горле стаяць (сядзець)  
  12. Стоять над душой — Над каркам вісець = Крукам стаяць  
  13. Стоять на краю могилы — Краем магілы хадзіць = Зямлёю пахнуць = Нагою над магілаю стаяць = Век скончыўся = Капцы прыйшлі (капец прыйшоў)  
  14. Стреляный воробей — Біты воўк = Стары кот  
  15. Стричь под одну гребенку — Пад адзін капыл падганяць = Пад адзін грэбень раўнаваць (часаць)  
  16. Строить на песке — На лёдзе хату будаваць  
  17. Стыд не дым, глаза не выест — Гразь - не кароста, сорам - не дым = Ад сарама карысці няма = Хоць саромна, ды скаромна = Сорам не воран - вочы не выдзяўбе = Ад сораму вочы не павылазяць = Сорам можна і ў кішэнь схаваць = Калі сорам, дык закрыйся  
  18. Судить да рядить — Рады радзіць = Рады (раду) браць  
  19. Сукин сын — Гад печаны (смалевы) = Чорт лазаты = Чортам падшыты = Няўлюддзе паганае = Воўчая натура = Вылупак бяздушны = Косць паганая = Перагрызак сабачы = Вужава кроў = Прабыдла нейкае = Выхла шаклятая  
  20. Сума переметная — Павей-вецер = Пярэварацень  

Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  8  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008