 |
На ваш запыт знойдзена 148 артыкулаў
-
Сунуться со своим носом — Нос уваткнуць (уторкнуць, увапхнуць, усадзіць) = З цікавым носам лезці = Свае тры грошы ўваткнуць = Тры грошыкі прыткнуць = З языком выткнуцца (улезці)
-
Счастливого пути — У добры час = Гладкае вам дарожкі = Пухам дарожка = Калясом дарога = Сакалінага лёту = Каб вас ліха ў дарозе мінавала = Асвяці Божа = Шчасць Божа па дарозе
-
Счастье не птица - само не прилетит — Шчасце не конь - у аглоблі не запражэш = Шчасце не цукерка - у рукі не возьмеш = Шчасце само ў рукі не йдзе = За шчасцем не зганяешся
-
Счастья на деньги не купишь — На таргу долі не купіш = У судзе праўды не знойдзеш, а на рынку долі не купіш = Без шчасця не будзе багацця, а за грошы шчасця не купіш
-
Считать ворон (быть рассеянным, ротозейничать) — Варон (галіц) страляць (лавіць) = Жураўлёў страляць = Мухі лавіць
-
С чужого коня среди грязи долой — З чужога каня злазь і ў гразь = З чужога вазка і сярод балота злазяць = З чужога коніка і ў гразі ссядаюць = З чужога воза хоць сярод дарогі злазь
-
Сыграть в ящик — На вяроўках загуляць = Вечкам накрыцца = Душою рыгнуць
-
Сытый голодного не разумеет — Багаты беднаму не спагадае = Сыты галоднаму не спагадае = Грашоўны (заможны) бедаку не спагадае = Здаровы не верыць хвораму, а багаты - беднаму = Хто сам бяды не зазнаў, той беднаму веры не дасць = Багаты не ведае, чым бедны абедае
|
 |