Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1356 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ж  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  щ  э  я  
са  сб  св  сг  сд  се  сж  си  ск  сл  см  сн  со  сп  ср  ст  су  сч  сы  
 
Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  8  
 


На ваш запыт знойдзена 148 артыкулаў

  1. Своя рубашка ближе к телу — Бліжшая кашуля, чым сярмяга (як кабат, як кажух) = Кожны млын на сваё кола ваду цягне = Кожны на сваю руку цягне = Кожнаму свая болька баліць = Кожнаму свой чарвяк сзрца точыць = Кожнаму сваё мілейша  
  2. Своя рука владыка — Свая рука не ліхадзей (свая ручка не ліхадзейка) = Свая ручка не сучка = Кожныя граблі да сябе горнуць = Сам сабе пан, сам сабе служка = Пан над самім сабою і над сваёй душою  
  3. Свяжись с дураком, сам дурак будешь — Хто з дурным задаецца, сам дурны застаецца = З дурнем счэпішся - дурнем зробішся = З дурным сварыцца, як з вадою біцца  
  4. Свято место пусто не бывает — Варона з куста, а пяць на куст (другая на куст) = Не было б тое, было б што другое = Не будзеш ты, то будзе тры = Не было б Рымшы, дык быў бы хто іншы = Не будзе Гіршы, будзе чорт іншы = Балота не будзе без чорта = Быў бы куст, а варона знойдзецца  
  5. С глаз долой - из сердца вон — З ваччу сышоў і з памяці зваліўся = Як з вачэй, то і з думкі = І з памяці зляцеў  
  6. С глазу на глаз — На чатыры вокі = Сам-насам  
  7. С гулькин (воробьиный) нос — Камарова жменя = З вераб'ёву душу = З камарову дзюбу (лытку) = З курачу галаву = З макавае зярнятка = Кату на адзін зуб = Вераб'ю раз дзеўбануць = Як вераб'ю дзеўбануць = Як камаровы насок  
  8. Сделай милость (одолжение) — Зрабі ласку = Будзь ласкавы = Калі ласка  
  9. Сделал дело - гуляй смело — Скончыў работу - гуляй у ахвоту = Перш папрацуй, а тады й патанцуй = Службу справіў - і гуляй  
  10. Седая старина — Сівая мінуўшчына (даўніна) = Старасветчына  
  11. Седина в бороду - бес в ребро — Волас сівее, а галава шалее = У старой печы паляць чэрці = Сівізна ў бараду, а чорт у галаву  
  12. Седой (белый) как лунь — Сівы як голуб (як лунь, як яблыня, як зайчык)  
  13. Семи пядей во лбу — Чэрап густа варыць = Сем пядзяў лоб = Моцная галава = З двума віхрамі  
  14. Семь бед - один ответ — Ці грэх, ці два = Адна казе смерць = Адзін раз Марку жаніць = Адзін грэх: хоць раз у лоб, хоць два  
  15. Семь одежек и все без застежек — Сем капот ды голы жывот  
  16. Семь пятниц на неделе — На адзін дзень сем перамен = Як увосень: на дзень пагод восем  
  17. Семь раз отмерь - один отрежь — Сем (дзесяць) разоў мер і то не вер = Перш правер, а потым вер = Сем разоў глядзі, а назад не вядзі = Без меры няма веры = Скажаш - не вернеш, адсячэш - не прыточыш  
  18. Сердце замирает — Душа млее  
  19. Сердце кровью обливается — Крывёю сэрца абягае (зацякае) = Душа крывёю залятае = Душа чарнее  
  20. Сердце разрывается — Сэрца рвецца = Сэрца краецца = Сэрца на штукі распадаецца (кроіцца)  

Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  8  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008