 |
На ваш запыт знойдзена 148 артыкулаў
-
Сесть в калошу — Макам сесці = У лужыну (у калюжыну) сесці
-
Сесть на шею — На карак уссесці
-
С жиру беситься — Лой скуру пад'ядае = Быта бакі рве = Быта бакамі прэ = Ад сыці (з раскошы) шалець = Наеўся пуп круп, дык жарствы захацеў
-
Сжить со света — Са свету прыбраць (збыць, звесці, перавесці, збавіць, сагнаць, збаёдаць)
-
С иголочки (новый, очень хорошо сшитый) — Як з голки зняты
-
Сидеть в печенках — У знакі (у знак) дацца = У косці ўесціся = У печані ўесціся = Вантробы ад'есці (адсадзіць)
-
Сидеть на корточках — На кукішках (на почапхах, на чупачках, на воспінках, на колечхах) сядзець
-
Сидеть на пище святого Антония — Святым духам жыць = На мякіне сядзець
-
Сидеть на шее — На карку сядзець = На ласкавым хлебе быць
-
Сильные мира сего — Уладныя людзі
-
Сильный пол — Дужы пол
-
Скажешь курице, а она - всей улице — Калі сказаў бабцы, то як усёй грамадцы = Ні села ні пала, а ўсяму свету расказала = Ніхто не ведае: толькі дзед, ды баба, ды цэлая грамада
-
Сказать не к месту (невпопад) — Выскачыць як піліп (як шляхціч, як певень) з канапель = Боўтнуць як жаба ў калодзежы = Не пажаваўшы (не перажаваўшы) пляснуць = Ляснуць як пярун у зацерку • Пляснуць як пранікам па вадзе = Ляпнуць як з пастала = Лапцем па вадзе ляпнуць - Як чорт у лужыну плюнуў
-
Сказать по совести — Шчыра кажучы
-
Сказка про белого бычка — Казаная казка = Дакучная байка = Старая показка (байка) = Несканчоная песня
-
С какой стати — З якой ласкі = З якой рацыі = Дзеля чаго
-
Скалить зубы — Зубы сушыць = Зубы прадаваць = Скалікі строіць = Зубы галіць (лупіць). = Выскаляцца
-
Скатертью дорога — З лёгкім ветрам
-
С кем поведешься, от того и наберешься — З якім спазнаешся, такім станешся = За пчолкаю - у мёд, за жукам - у гной = З лядашчым спазнаўся - з розуму спаўся = Ліхая хеўра на ліха выведзе = Адзін другога даводзіць да ліхога
-
Сколько веревочке ни виться, а конец будет — Да часу (да пары) штука ўдаецца = Да пары збан ваду носіць = Да пары сіцечка сее = Колькі б воўк ні валок, павалакуць і воўка = І злодзей да пары крадзе
|
 |