Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1356 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ж  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  щ  э  я  
са  сб  св  сг  сд  се  сж  си  ск  сл  см  сн  со  сп  ср  ст  су  сч  сы  
 
Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  8  
 


На ваш запыт знойдзена 148 артыкулаў

  1. Сколько волка ни корми, все равно в лес смотрит — Як чорта ні хрысці, усё адно: «У балота пусці» = Не чакай падзякі ад прыблуднага сабакі = Воўка ў плуг, а ён - у луг» Благога як ні кармі - благім будзе = Котку лашчыш, а яна кіпці выпускае = Воўка як ні гадуй, усё ў лес пазірае = Воўчая натура ў лес глядзіць  
  2. Сколько ни жить, а смерти не отбыть — Колькі ні красуйся, усё туды гатуйся = Як ні жывеш, а труны не мінеш = Як ні хадзі, а смерці не абыдзеш = Усё можа мінуць, толькі смерць не пераміне = Круці не круці, а трэба (мусіш) ўмярці  
  3. Скоро сказка сказывается, да не скоро дело делается — Хутка гаворыцца, ды паціху робіцца = Лёгка сказаць, ды далёка дыбаць = Шмат вады сплыве, пакуль чалавек таго дажыве  
  4. Скорчить рожу — Міну састроіць = Крывую міну зрабіць = Гімору састроіць  
  5. Скупой дважды платит — Абыякі двойчы робіць, а скупы тройчы (двойчы) траціць (плоціць) = Скупому два разы баліць  
  6. Скупой из блохи голенище кроит — Скупы чарвякоў на скуру збірае = Скупы і з камара кроў высмакча = Скнарыца і за трэску пасварыцца  
  7. Скупой копит, а черт мошну тачает — Скупы скупуе, а чорт дзірку гатуе = Скупы збірае, а чорт мех шые = У скупога чорт шафяром  
  8. Слаб на язык — Языком меле як хвастом целе = Язык як мянташка = Язык ходзіць як мянташка па касе = Язык лёгкі = Малатарня пустая  
  9. Слабый (прекрасный) пол — Далікатны пол = Чароўны пол  
  10. Слава богу — Дзякуй Богу = Дзякаваць Богу  
  11. С легким паром — Лёгкі дух = Шаўковы венік, лёгкі дух = З добраю параю = Прыемнае пары  
  12. Слезами герю не поможешь — Плач, галасі, а рады не дасі = Не лягчэй будзе жыць, калі будзеш галасіць = Слязьмі рады не дасі = Журба бядзе не помач  
  13. С лица воду не пить, умела бы пироги печь — Выбіраюць не на йгрышчы, а на ржышчы = Не выбірай дзеўку ў карагодзе, а шукай у агародзе = Не гладзі на мяне, у касцёл ідучы, а глядзі на мяне, лён тручы = Жонку выбірай і вачыма, і вушыма  
  14. С личка - яичко, а внутри болтун — Прыгожы і грэх, а дурны на смех - Зверху шоўкавыя хусткі, а ў галаве пусткі = Зверху тлуста, а ў сярэдзіне пуста = Глянеш - хоць пацалуй, а прыступішся - плюнеш = Адзеўся, як пан, а дурны, як баран = Адзенецца, як пава, але благая слава = Ад дошкі да дошкі, а ў сярэдзіне ні крошкі  
  15. Слово не воробей: вылетит - не поймаешь — Конь вырвецца - здагоніш, а слова вырвецца - не зловіш = Выказанага слова да губы не вернеш = З свайго языка спусціш - на чужым не зловіш = Слова як птушка: выпусціў - не вервеш = Сказанае слова за хвост не зловіш = Сліны не падымеш, а слова не вернеш  
  16. Сложить голову — Галавою налажыць (накласці) = Галаву пакласці = Горла палажыць = З магілай ажаніцца = З зямелькаю пабрацца  
  17. Сломать себе шею — Карак сабе скруціць (зламаць)  
  18. Сломя голову — На скрут (на злом) галавы = На зламанне карку = Як з ланцуга сарваўшыся = Як ачумелы  
  19. Слухом не слыхал — Чуць не чуў = Чуць не чуў і бачыць не бачыў  
  20. Слышал звон, да не знает, откуда он — Гавораць, гамоняць, ды ве ведаюць, дзе звоняць = Чуе звон, ды не ведае, дзе ён = У кумы не прападзе, не прычуе, то прыкладзе = Няхай бы яшчэ гаманілі, каб ведалі, дзе званілі  

Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  8  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008