Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1356 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ж  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  щ  э  я  
са  сб  св  сг  сд  се  сж  си  ск  сл  см  сн  со  сп  ср  ст  су  сч  сы  
 
Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  8  
 


На ваш запыт знойдзена 148 артыкулаў

  1. Смелость города берет — У каго адвага, у таго й перавага = Адвага - не знявага = Адважны нідзе не згіне = Адвагаю і пекла пяройдзеш = Бой адвагу любіць  
  2. Смелым счастье помогает — Смеламу Бог памагае = Хто не рызыкуе, той не мае = На рахманага Бог нанясе, а смелы сам набяжыць  
  3. Смерть за воротами не ждет — Смерць і радзіны не выбіраюць гадзіны = Смерць ускоча, калі захоча = Смерць прычыну шукае  
  4. Смерть не разбирает чина — Смерць не перабірае і не мінае = Смерць не разбірае, каго забірае = Смерць у зубы не глядзіць = Усякага адна магіла прыгорне  
  5. Смести (стереть) с лица земли — Са свету згладзіць (прыбраць) = У нівеч абярнуць = З мапы (з карты) выкасаваць = З зямлёю знодаць = Дашчэнту знішчыць  
  6. Смех без причины - признак дурачины — Па латках пазнаць скупога, а па смеху - дурнога = Дурня па смеху пазнаеш  
  7. Смех да и только — Смех дый годзе = Смеху варта = Пацеха дый годзе = Пацеха з меха  
  8. Смешинка в рот попала — Подмазку з'еў = Пусты падпаў  
  9. С милым рай и в шалаше — Хоць у будане жыць, абы з каханым быць - Хоць пад лаўкаю сядзець, абы на харошага глядзець = Хоць без хлеба пасяджу, але ж на любага пагляджу = Хоць у адной лёлі (сарочцы), абы па любові  
  10. С миру по нитке - голому рубашка — Крыха да крыхі - збярэцца торба = Нітка да ніткі - беднаму сарочка = Зерне да зерня, будзе поўная мерня  
  11. Смотреть бирюком — Сугнеем глядзець = Рубам паглядаць = Глядзець як сыч = Пазіраць з-пад лоба як воўк = Ваўкавата глядзець  
  12. Смотреть в могилу (в гроб) — На паповы сані глядзець = Хацець да Бога = Дамоў збірацца (пара) = У зямельку прасіцца = Дуды ў мех складаць (збіраць)  
  13. Смотреть в оба — На ўсе вочы глядзець = Пільна глядзець  
  14. Смотреть как баран на новые ворота — Глядзець як баран у біблію = Глядзець як гусь на бліскавіцу = Пазіраць як дурны баран на ваду = Вырачыць вочы як вол (як бык) на новае шула = Вочы вылупіць як дурны баран  
  15. Снимать пенки — Вяршкі збіраць (злізваць)  
  16. Снявши голову, по волосам не плачут — Як не стала хлеба, дык і нож не трэба = Дзе прапала кароўка, там няхай і вяроўка = Чорт па той траве, калі барану па галаве = Не да парасят, калі свінню смаляць = Няма чаго зубы правяраць, калі сэрца становіцца  
  17. Снять стружку — Прачуханкі (прачуханца) даць = Пытлю даць = Навуку (навучку) даць  
  18. Собак гонять — Сабак сцерагчы = Сабак дражніць = Сабакі біць  
  19. Со всех ног — На ўсю нагу = Адно пяткі бліскацяць = Аж пыл курыць = Аж зямля закурэла = Аж пяты забрашчалі (заблішчэлі) = Як ганчак = Як заяц  
  20. С огнем шутки плохи — З агнём жартаў няма = З агнём ліхія жарты = З агнём не жартуй і вадзе не вер = Хто гуляе з агнём, дагуляецца да попелу = Агонь адмсціцца, як яго ўцвеліш  

Старонкі:  1  2  3  4  5  6  7  8  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008