Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1356 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ж  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  щ  э  я  
хв  хл  хо  хр  ху  
 
Старонкі:  1  2  3  
 


На ваш запыт знойдзена 51 артыкул

  1. Хорошо поешь, да где-то сядешь — Хто высока заглядае, той нізка сядае = Вышэй паднімешся - мацней паб'ешся, як скінешся = Не ўздымайся ў жыццё высока, каб не ўпасці глыбока = Не лятай высока, бо нізка сядзеш = Не скачы на высокія горы, бо на нізкія сядзеш  
  2. Хоть бедно, да честно — Хоць у латаным, абы не ў хватаным = Няхай сабе ў лапленым, абы не ў хапленым = Хоць рукі чорныя, ды сумленне чыстае = Хоць папросту, але ў сваім = Беднасць не адбярэ ні чэсці, ні розуму = Абы сумленне чыстае  
  3. Хоть бездворен, да везде проворен — Хоць небагаты, але зухаваты = Хоць голы, але вясёлы  
  4. Хоть бы хны — І ні лыс = Хоць бы дзічкі = Ні ў вуху вада  
  5. Хоть бы что — І не шум баравы = Хоць бы цвік = Хоць мак сей  
  6. Хоть в омут головой — Хоць ты сеўшы плач = Хоць кулачок пад бачок = Хоць тапіся = Хоць у пельку (у вір) галавою = Хоць у палонку  
  7. Хоть глаз выколи — Хоць у хованкі гуляй = Хоць пальцам у вока = Хоць на воўка ўзлезь (лезь, ўссядзь) = Хоць паўзі = Цёмна як у коміне (як у труне, як у магіле) = Каб хто вытнуў, то не ведаў бы з кім сварыцца  
  8. Хоть горшком назови, только в печь не сажай — Чым ні заві, абы хлебам кармі = Хоць мяне воўкам называй, толькі штодзень барана дай = Хоць гаршком называй, адно ў печ не стаўляй = Няхай бы чортам называлі, абы ў балота не гналі = Як хочаш мяне лай, адно цераз плот не перакідай = Хоць лай, хоць бай, а была б дай  
  9. Хоть за козла, хоть за попа, хоть за пень березовый — Хоць за быка, як няма маладзіка = Хоць за казла, абы замуж пайшла = Хоць за вала, абы дома не была = Хоць за старца, абы не астацца = Хадзі за казла, абы з дому спаўзла = Выйсці хоць і за лапаць, абы не плакаць  
  10. Хоть караул кричи — Хоць гвалт крычы = Хоць крыкні «ратуй» = Хоць крычы гвалту і плач  
  11. Хоть кол на голове теши — Хоць у лоб страляй = Хоць лапатку адпары = Хоць (перад ім) дробным лістам рассыпся = Затупяніўся як бык = Упёрся як чорт у грэблю = Зацяўся як камень = Упіраецца рагамі і нагамі = Як певень наравісты = Б'е як дурны ў дзверы = Ні блізка, а не то туды = Клец баранавы  
  12. Хоть косой коси — Хоць касу закладай = Хоць граблямі заграбай = Хоць касі = Як ігліцы (шыльніку, шыголля) у бары = Як насеяна = Як насаджана  
  13. Хоть ложись да помирай — Хоць жывому ў зямлю сырую лезь = Хоць на сценку лезь = Гатоў патануць (памерці, парвацца)  
  14. Хоть лопни — Хоць у печ крычы = Хоць покні = Хоць ты што = Ці плач, ці скач, нічога не паможа  
  15. Хоть лыком шит, а все же муж — Няхай мужык як шкарпэтка, абы жонка як кветка = Хоць мужык як лапаць, абы за ім не плакаць = Мужык хай будзе як долата, абы ты за ім была як золата = Сякі-такі мужчына, абы дровы ды лучына = Мужык як варона, ды ўсё жонцы абарона  
  16. Хоть отбавляй — Хоць дарма аддавай = Хоць каўшом бяры = Аж занадта = Аж цераз вушы = Праз вушы лезе  
  17. Хоть пруд пруди — Хоць гаць гаці = Возам не павязеш = Як расы = Як камення = Як дроў у лесе = Як гразі  
  18. Хоть разорваться, да не поддаться — Хоць парвуся, ды не скаруся = Хоць знябыліся, але здабыліся = Хоць нагавіцы застаўлю, а на сваім пастаўлю  
  19. Хоть разорвись (расшибись) — Хоць парвіся = Хоць выпрастайся = Хоць ты канай = Хоць трэсні й прападаі  
  20. Хоть с корыта, да досыта — Хоць воўна, абы кішка поўна = Хоць чорная папа, ды поўная лапа = Усё роўна, чым чэрава поўна  

Старонкі:  1  2  3  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008