Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1356 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ж  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  щ  э  я  
хв  хл  хо  хр  ху  
 
Старонкі:  1  2  3  
 


На ваш запыт знойдзена 51 артыкул

  1. Хоть топор вешай — Быццам каты ў хаце начавалі = Хоць сякеру завесь  
  2. Хоть трава не расти — Няхай хоць воўк траву есць = Няхай хоць выюць чэрці = Хай будзе, што будзе  
  3. Хоть умри — Хоць ты лунь = Хоць радзі = Хоць з калена выламі = Хоць ты з пальца выламі = Хоць ялаўка, а цяліся  
  4. Хоть шаром покати — Ні ўзяць ні ўцяць = Хоць запалі = Як вымецена = Рук няма за што зацяць = Няма за што рукой ухапіцца (рукі зачапіць) = Няма чаго нават на трэску ўзяць = Нічога нічагусечка (нічагуценька) = Як жаба цыцкі дасць  
  5. Хочешь есть калачи - не сиди на печи — На ўжыткі трэба калаціць лыткі = Калі хочаш хлеба мець, трэба зямліцы глядзець = Хто хлеба хоце (хоча), той мусіць быць у поце = Мацей, успацей, калі хлеба захацей (захацеў) = Без мазаля на руках не будзе хлеба ў зубах = Паносіш мазалёў - пад'ясі хлеба = Печаныя галубы не лятуць да губы  
  6. Хочешь не хочешь — Рады не рады, а мусіш = Хочучы-няхочучы = Хоцькі-няхоцькі = Хочаш не хочаш, а ногі намочыш = Гніся не гніся (ды ў аглоблі станавіся)  
  7. Хрен редьки не слаще — І адно не мёд (не цукерка), і другое не рэдзька = Як там не смятана, так тут не сыроватка = Адно - гарачка, а другое - балячка = Лазня лазню ганіць, а абедзве ў гразі стаяць  
  8. Христом-богом просить (молить) — Напрамілы Бог прасіць = Жывым Богам прасіць = Просьма (просам) прасіць  
  9. Худ мой Устим, да лучше с ним — Хоць лядашчы мужычок, ды затулле маё: завалюся за яго, не баюся нікаго = Які ні пенцялей, але сэрцу весялей = Хоць які целяпей, але ўдваіх ляпей = Сякі-такі, абы быў, абы хлеба зарабіў = Няхай без хлеба пасяджу, але ж на мужа пагляджу  
  10. Худ обед, когда хлеба нет — Без кавалка хлеба кепская бяседа = Без хлеба няма абеда, без капусты жываты пусты = Слова да слова, а хлеб да абеда = Хлеба луста ды капуста - не будзе ў жываце пуста  
  11. Худой мир лучше доброй ссоры — Лепей сем разоў змарыцца, як адзін раз пасварыцца = Лепей драўляная згода, чымся залатая сварка = Святы спакою, лепей з табою = Лепш не даеўшы, ды спакойна пасядзеўшы = Хоць не пышна, абы зацішна  

Старонкі:  1  2  3  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008