Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1356 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ж  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  щ  э  я  
ча  че  чи  чт  чу  чь  
 
Старонкі:  1  2  3  
 


На ваш запыт знойдзена 49 артыкулаў

  1. Честной народ — Людзі добрыя  
  2. Честь честью — Як мае быць = Як належыць  
  3. Чин чина почитай, а младший на край — Набок, грыбок, баравік едзе = Ведай, каток, свой куток  
  4. Чин чином (чинарем) — Як след = Як мае быць = Не абы-як  
  5. Что бедному собраться - только подвязаться — Голы, збірайся - голы гатоў = Усе мае зборы - пасталы і аборы (лапці ды аборы)  
  6. Чтоб тебе пусто было — Каб ты запуставаў = Каб на цябе ўпадак = А каб ты жыцця (жытла) не ведаў = Каб табе ніхто рады не даў = Каб ты долі не знаў = Каб твая хата пуставала (запусцела) = Каб тваё селішча крапівою зарасло = Каб цябе ліхая гадзіна (ліхая доля) не мінула = А бадай цябе ліха = Каб табе дабра не было  
  7. Чтоб тебя приподняло да шлепнуло — Каб табе добра было = А каб цябе ды бадай цябе = А каб табе пяткі назад завярнула = А каб ты сонца ўначы не бачыў = Каб цябе ў чыстым полі дзверы сціснулі = Каб ты на беразе ўтапіўся = Каб ты на вадзе спёкся  
  8. Чтоб тебя разорвало — Каб цябе парвала = Няхай ты спрахні = Каб цябе духі выгнала = Каб з цябе вантробы вытрыбушыла = Каб табе вантробы вырвала = Каб твае трыбухі на платах сушыліся = Каб цябе звіло ды скруціла = Каб цябе трасца трэсла = Каб табе язык парахнёй у горла сыпаўся = Каб табе вочы (слепакі, бельмы) павылазілі = Каб цябе ўзяло ды не адпусціла = Каб цябе ў сук сагнула  
  9. Чтоб ты лопнул — Хай ты трэсні = Трасца табе ў бок = Каб ты скруціўся = Каб на цябе немач якая = Каб цябе немарач узяла = Дух з цябе вон, пара стаўбом = Каб ты вычарнеў = Бадай ты галаву скруціў = Каб табе духі заняло = Каб ты выпруціўся (спруцянеў) = Каб ты цэлы век стагнаў  
  10. Что было, то сплыло — Калісь то было, да быллём парасло = Травою зарасло і вадою сплыло - Што сталася, тое не пераменіцца = Што прайшло, таго не вернеш = Што было, даўно на мора сплыло = Што было, на мора паплыло  
  11. Что в лоб, что по лбу — Ці ад пана, ці ад цівуна, а ўсё баліць ад бізуна = Ці пень, ці калода, усё патарч носам = Ці савою аб пень, ці пнём аб саву (усё саве бяда) = Ці галавою аб камень, ці каменем па галаве - усё галаве баліць  
  12. Что город, то и норов, что деревня, то обычай — Што ні край, то свой звычай = Што старана, то навіна = Іншы горад - іншы гонар = Кожнае сяльцо мае сваё нараўцо = Што ні хата, то свой комін  
  13. Что есть в печи, все на стол мечи — Што хата мае, хай усім прымае = Што душа мае, тым і прымае = Што маем, тым і прымаем  
  14. Что есть мочи (бежать) — Колькі змогі = Што моцы = Як сілы = Як моцы стае = Як маеш (меў) моцы  
  15. Что есть мочи (кричать) — На ўсю моц = На ўсе (на поўныя) грудзі = Як сілы = Як моцы стае = Як моц-сіла = Як маеш (меў) моцы  
  16. Что за беда — Толькі й бяды = Толькі тае бяды = Тае бяды  
  17. Что написано пером, того не вырубишь топором — Слова - вецер, а пісьмо - грунт = Што напісана пяром, не выйме і сякера  
  18. Что ни день (час), то новость — Што гадзіна, то навіна = Што ні гадзінка, то новая прычынка  
  19. Что посеешь, то и пожнешь — Кінь за сабою, знойдзеш перад сабою = Як узарэш, так і збярэш = Хто арэ да сее, той малоціць і вее = Як дбаеш, так і маеш = Дзе пасееш густа, там не будзе пуста = Якое семя, такое і емя  
  20. Что у кого болит, тот о том и говорит — Што каму дапякае, той пра тое і гукае = Што каму рупіць, той тое жупіць = Каму баліць, той і крычыць (той і студзіць) = У каго няўдача, той і плача = Кожнаму свая бяда ў галаве = Кожная зязюлька пра сваё кукуе  

Старонкі:  1  2  3  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008