Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1356 артыкулаў)
 
а  б  в  г  д  е  ж  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  щ  э  я  
ча  че  чи  чт  чу  чь  
 
Старонкі:  1  2  3  
 


На ваш запыт знойдзена 49 артыкулаў

  1. Что у трезвого на уме, то у пьяного на языке — Галава не ведае, што язык апаведае = Малое і п'яное праўду скажуць = Што цвярозы думае, п'яны скажа  
  2. Что хочу, то и ворочу — Як хачу, так і кручу = Што люблю, тое й раблю  
  3. Чудо из чудес — Над цудам цуд, над дзівам дзіва  
  4. Чужая душа - потемки — У душу не ўлезеш = Душа як лес = Душы на далонь не вымеш ды не пакажаш = Чалавек - не арэх, не раскусіш  
  5. Чужим богат не будешь — Чужым дабром не забагацееш = Чужым багаццем сыты не будзеш = З чужога гроша не разжывешся = Чужое не цешыць і не грэе = Чужы кажух нікога не нагрэе  
  6. Чужой обед сладок, да непрочен — Чужая яечня не вечна = Чужым дабром век не пражывеш = Чужым дабром не запаможашся = У чужое шчасце не ўкупішся = На чужы каравай вачэй не парывай (свой спячы ды скачы)  
  7. Чужую беду руками разведу — Чужую бяду на пальцах развяду = Чужую бяду па валаску развяду, а да свае розуму не прыкладу = Чужую бяду зараз развяду, а на сваю бяду райца не знайду = Чужую бяду і я развяду, а сваю і возам не развязу = Чужую бяду па нітачцы развяду, а сваю і рукою не адолею  
  8. Чуть свет — На досвітку = На золку = Досвіткам  
  9. Чья бы корова мычала, а твоя молчала — Хто б і навучаў, а ты б лепей памаўчаў = Чые б цяляты рыкалі, твае хоць бы маўчалі = Не гудзі, а на сябе паглядзі = Паглядзі, сава, якая сама = Паглядзі, свінішча, на сваё відзішча  

Старонкі:  1  2  3  
 
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008