Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1356 артыкулаў)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г  д  е/ё  ж  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  щ  э  я  
а  и  л  м  о  р  т  у  ч  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  6  


На ваш запыт знойдзены 107 артыкулаў

  1. Кабы не дыра во рту - жил бы жил, ни о чем не тужил — Каб не ежка ды не адзежка, дык была б грошай поўная дзежка = Хадзіў бы ў злоце, каб не дзірка ў роце = Каб не піў ды не еў, то залатога б каня меў = Каб не елі, не пілі, то б у золаце хадзілі
  2. Кабы свинье рога, всех бы со свету сжила — Каб свінні рогі, нікому б не было дарогі = Каб свінні рогі, не сышла б з дарогі = Каб свінні рогі, арала б дарогі = Дай свінні рогі, дык набок з дарогі
  3. Каждой твари по паре — Кожная пачвара мае сваю пару = Кожнай пачвары па пары
  4. Как аршин проглотил — Сядзіць (стаіць) як цвік = Няйначай кол пракаўтнуў
  5. Как аукнется, так и откликнется — Як гукнеш, так і адгукнецца = Як клічуць, так і адклікаюцца = Як вы нашым, так мы вашым = Як баба да дзеда, так і дзед да бабы = Як мы да людзей, так і людзі да нас = Як у лес, такі з лесу
  6. Как банный лист пристал — Прыліп як смала (як слата, як сала да падэшвы, як муха да мёду) = Прычапіўся як п'яны да плоту (як п'яніца да бутэлькі) = Смала смалою прывязаўся = Прыліп як бярозавы ліст у лазні = Прывязаўся як чорт да старой ігрушыны
  7. Как бедному жениться, так ночь коротка — Сіраціне і ўзімку дзень доўгі = Як нам жаніцца, то й ноч малая = Калі нам жаніцца, то і ночка кароткая (пакарацела) = Каму месяц свеціць, а ад сіраты хаваецца = Беднаму і вецер у вочы
  8. Как будто язык проглотил — Цяляты язык аджавалі (ад'елі) = Маўчыць як без'языкі (як воцату выпіўшы, як камень пры дарозе, як мур, як слуп, як сыч, як рыба) = Маўчыць як немы (як нямко, як анямелы)
  9. Как в аптеке — Мера і вера = Мера - вера, а вага - праўда = Дзе мера, там вера
  10. Как варом обдало — Як халадзёнкай аблілі = Як агнём апякло = Як прыскам сыпнулі = Як жару сыпнулі
  11. Как в воду канул — Прапаў як у ваду ўпаў = Пайшоў як з вадою = Прапала, і пырскаў не стала = Як камень у ваду = Як кулём на дно = Як у тон утануў = Як растаў
  12. Как в воду опущенный — Як жыць не збіраецца = Як пад зямлёю = Як цела без душы = Ні сцяты ні павешаны
  13. Как ветром сдуло — Як вецер знёс (звеяў, развеяў) = Як вада змыла = Як венікам змяло = І след ветрам змяло
  14. Как вкопанный — Як скамянелы = Як аслупянелы = Як прыкуты = Як стропаны (спутаны) = Застыў як певень пасля кукарэку
  15. Как в котле кипеть — Круціцца як уюн на патэльні = Круціцца як голы ў крапіве (ў мурашніку) = Падскокваць як кот на гарачай блясе
  16. Как волк на привязи — Злосці поўныя косці = Пячонка пячэцца = Злосны як спасаўская муха = Выскаліўся як сабака ў пастцы
  17. Как говорится — Як той казаў = Казаў той = Так бы мовіць
  18. Как гора с плеч свалилась — Як камень з грудзей ссунуўся = Нібы гара з плячэй (спала) = Як што з плеч ссунулася = Быццам камень з сэрца спаў
  19. Как две капли воды — Як з вока выпаў (вырваны) = Голас у голас, волас у волас = Парушынкі (бубкі) падабраў = Нават крышкі пабраў = І крышкі бацькавы (матчыны) сцягнуў (пабраў) = І мэрачкі (кропелькі, крышачкі) пабраў = Кроплі зняў = Рыхтык (бацька, маці)
  20. Как за каменной стеной — Як за мурам = Як за плотам = Як за каменнаю гарою

Старонкі: 1  2  3  4  5  6  
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем   Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017