На запыт знайшлося 189 артыкулаў

  1. 101
    Не мытьем, так катаньем — Не кіем, дык палкаю - адной паганялкаю = Не кіем, то паленам - усё ж тым самым дрэвам = Калі не дубчыкам, то бізунчыкам = Ці гэблем, ці скобляю - усё адно = Не стрый, дык дзядзька = Той самы чорт - хоць сабака, хоць хорт
  2. 102
    Ненасытная утроба — Конская ежа = Плячысты на жывот = У кішках мазгі = Ненажэра
  3. 103
    Не на того напал — Сама той
  4. 104
    Не обращать внимания — Не зважаць = Увагі не мець = Не браць да галавы
  5. 105
    Не обсевок в поле — Не з пустога хлява затычка = Не з парожняй бочкі затычка = Не цыган душу ўлажыў
  6. 106
    Не откладывай на завтра то, что можно сделать сегодня — Адклад не йдзе ў лад = З адкладу няма ладу = Лепей цяпер, чым у чацвер = Сон на заўтра адкладзі, а справу сёння давядзі
  7. 107
    Не от мира сего — Як не з гэтага свету = Як душа без цела
  8. 108
    Не ошибается тот, кто ничего не делает — Той не памыляецца, хто ад працы хіляецца = Хто не йдзе (хто сядзіць), той не спатыкаецца = Хто бяжыць, той і спатыкаецца
  9. 109
    Не плюй в колодец - пригодится воды напиться — Не плюй у крыніцу: прыйдзеш па вадзіцу = Не плюй у вадзіцу, давядзецца ж напіцца = Не плюй у карытца - мо, здарыцца (трапіцца) напіцца = Прыйдзе каза да ваза (коза да воза)
  10. 110
    Не по голове шапка — Не па Юрку (Саўку, Хомку) шапка = Не па рэпачцы націнка, не на дзевачцы дзяцінка = Не па носе кветачка, не па хлопцу дзевачка
  11. 111
    Не подмажешь - не поедешь — Хто шмаруе, той і едзе = Не мазаўшы, не паедзеш = Без сівухі і суддзі глухі = Без падмазкі і блін не адстане = Сухая лыжка рот дзярэ = Сухі гарох да сцяны не ліпне
  12. 112
    Не подстегнешь - не поедешь — Што ўбіў, то ўехаў = Што нукнеш, то і ўедзеш = Не сцёбнеш - не пацягне
  13. 113
    Не пойман - не вор — Не трапіўся ў хапку, не злодзей = Не той злодзей, на каго казалі, а той, каго злавілі = Не ўзяў за руку - не кажы: злодзей = Не кажы «злодзей», пакуль не ўхопіш
  14. 114
    Не покладая рук — Душы паслухаючы = Душы прыслухаўшы (прыслухаючы) = Рупліва як пчала (ях мурашка)
  15. 115
    Не поминай лихом — Не спамінай ліхога = Не ўспамінай (не згадвай) благім словам
  16. 116
    Не по нраву — Не даспадобы = Не да носа = Не ў прыкуску
  17. 117
    Не по хорошу мил, а по милу хорош — Не прыгожая прыгожа, а каханая прыгожа = Не тое хораша, што хораша, але тое, што каму даспадобы
  18. 118
    Не приведи господь (бог) — Не давядзі свет = Хай Бог абносіць (бароніць) = Не давядзі Бог
  19. 119
    Не разбери-поймешь — І тут гу-гу і там гу-гу, і нічога разабраць не магу = Разбярэшся тут з табою, як у лесе з бараною: то за елку, то за хвою
  20. 120
    Не робкого десятка — Не з баязлівых = Не з палахлівых

Паведаміць пра недакладнасьць