-
1
Повадился кувшин по воду ходить - там ему и голову сломить — Да пары збан ваду носіць = Да пары сіцечка сее = Панадзіўся журавель да нашых канапель - паспытае аглабель = Гарцаваў, гарцаваў, пакуль карку не зламаў = Дахадзіўся, што й хваста пазбыўся = Унадзілася свінка ў ніўку: ці ніўку сажні, ці свінку забі
-
2
Повинную голову меч не сечет — Павіннай галавы не сцінаюць = Павіннай галавы і меч не ймець = Пакорнага і меч не сячэ = Як прызнаўся, то й расквітаўся
-
3
Поворачивать оглобли — Пяткамі назад ехаць
-
4
По горло — Як завязаць = Па (самую) завязку = Цераз горла валіцца = Процьма = Гібель
-
5
Погреть руки — Лапкі пагрэць = Цападлы пагрэць
-
6
Подбивать клинья — Халяўкі смаліць = У залёты хадзіць = Улягаць
-
7
Подбитый ветром (легкомысленный) — І ад сонца і ад ветру = Завярні-галава = Шулды-булды, гарохавая каша = Фіёлкі ў галаве скачуць = Шал у галаве = Вецер у галаве
-
8
Подбитый ветром (об одежде) — Ветрам шыты (падшыты)
-
9
По два горошка в ложку — Крупіна за крупінаю ганяецца з дубінаю = Крупка крупку гоніць, ажно шыю ломіць = Жар гарыць, вада кіпіць, ды няма чаго варыць
-
10
Под горячую руку — На гарачы зуб = Пад гарачы язык
-
11
Поджилки трясутся — Лытка (лыткі) задрыжэла (закалацілася, затрэслася) = Сціхот бярэ = Дрыжыць як авечы хвост = Калоціцца (дрыжыць) як асінавы ліст = Дрыжыць як чорт пад крыжам
-
12
Поджимать хвост — Хвост падтульваць (падгінаць, схіляць, апускаць) = Хвост падцяць = Утуліўшы хвост схавацца пад мост = Схіліць (падцяць) хвост ды пад мост
-
13
Подкатывать салазки — Стральцоў прыстаўляць = Залёты рабіць
-
14
Под лежачий камень и вода не течет — Ляжачыя і грошы ржавеюць = Пад ляжачы камень вада не бяжыць (не падплыве)
-
15
Подливать масла в огонь — Саломы ў агонь падкладаць = Смалы ў агонь падліваць = Дроў у печ падкідваць = Прыску (жару) падсыпаць
-
16
Подложить свинью — Вока запарушыць = Шостку падкінуць = Дудку падсудобіць
-
17
Под мухой — Пад чаркай = З карчмаром прывітаўся = У чуб укінуў = Чмялі мае ў носе
-
18
Поднимать на смех — На смех выстаўляць = На смех (на смешкі) браць = Вочы высмейваць (выбіраць) = Высмешкі (смехі, смешкі) строіць = Смешкі правіць = Смех рабіць
-
19
Под открытым небом — Пад богаваю страхою = Пад голым небам
-
20
По душам — Па шчырасці
На запыт знайшлося 58 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць