На запыт знайшлося 33 артыкулы

  1. 21
    Упаси (избави) бог — Барані Божа = Хавай Божа = Хай Бог ратуе = Няхай Бог крые
  2. 22
    Упасть как подкошенный — Пакаціцца (паваліцца, кульнуцца) як сноп = Кулём легчы
  3. 23
    Уплетать (уписывать) за обе щеки — На два бакі есці = На поўную губу (поўнаю губой) есці = На поўны жывот (на поўны рот) есці = Есці як не ў сябе = За абедзве шчокі перці = Як у церніцу церці = Па поўніцы есці = Малоць як у прорву = Мяць як мяліца
  4. 24
    Упрямый, что лукавый: ни богу свечка, ни черту кочерга — Ганарлівы ды ўпарты - нічога не варты = Упартая каза ваўку на карысць
  5. 25
    У семи нянек дитя без глаза — Дзе нянек многа, там дзіця бязнога = Дзе багата нянек, там дзеці бязносыя = Дзе прыгляднікаў многа, там поспеху мала = Дзе кухараў шэсць, там няма чаго есць = Дзе багата гаспадыняў, там хата не меценая
  6. 26
    Услужливый дурак опаснее врага — Дурная помач горай за немач = Іншая рада - горай як здрада = Не карай, Божа, нічым, адно сябрам ліхім (дурным) = Лепей з разумным згубіць, чым з дурнем знайсці
  7. 27
    У страха глаза велики, да ничего не видят — Хто баіцца, таму ўваччу дваіцца = Баязліваму страх у вочы лезе = У страха вялікія вочы = У страха вочы па яблыку
  8. 28
    Утопающий за соломинку хватается — Калі топішся, і за брытву хопішся (і за трэску хопішся) = Хто топіцца, той і за вострую касу хопіцца = Як топішся, то й за меч ухопішся
  9. 29
    Утро вечера мудренее — Пераначуем, то болей пачуем = Пераначуем - лепей пачуем = Думай з вечара, а рабі з рання
  10. 30
    Ученье - путь к уменью — Ад навукі спрытнеюць (дужэюць) рукі = Без навук як без рук = Без навукі як бязрукі = Без навукі і пастала не спляцеш
  11. 31
    У черта блины поест — У чорта малітву дастане = І Бога ашукае, і ў чорта адхопіць
  12. 32
    У черта на куличках — У віру на калу = У вірах на юрах = У чортавых зубах = Проці ліха на ўзгорку, дзе пень на калоду брэша = Проці ліха на ўзгорачку (шукай ды трымай) = У лясу на верасу
  13. 33
    Ушки на макушке — Слых на семярых = Вушы наставіць (паставіць, натапырыць)
12

Паведаміць пра недакладнасьць