Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем (1356 артыкулаў)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г  д  е/ё  ж  з  и  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  щ  э  я  
а  е/ё  и  т  у  ь  
 
Старонкі: 1  2  3  


На ваш запыт знойдзены 49 артыкулаў

  1. Час от часу не легче — Кепска (блага), пане Грыгоры: што далей, то горай = Далей - не лягчэй = Чым далей, тым цяжэй = Чым далей, тым галей = Бяда бяду гоніць = Было кепска, стала (будзе) горш = Было ліха, дый пагоршала = Не адно ліха, дык другое
  2. Часы пик — Сама розрух
  3. Чего сам не любишь, того и другому не желай — Чаго не хочаш самому, не чыні другому = Што сабе (табе) не міла, таго і другому не зыч = Не рабі другому, што не люба самому = Не чыні таго другім, што табе не люба
  4. Человек предполагает, а господь располагает — Не ўсё тое збываецца, на што чалавек спадзяваецца = Ніхто наперад не знае, што каго чакае = Думаеш адно, а яно перавернецца на дно = Чалавек думае так, а выйдзе зусім іначай = Чалавек думае, а Бог робіць = Стралец (чалавек) страляе, а Бог кулі носіць
  5. Чем богаты, тем и рады — Чым хата багага, тым і рада = Хоць я небагаты, а з гасцей рады = Што маем, тым і прымаем = Частавалі, чым мелі, весялілі, як умелі
  6. Чем дальше в лес, тем больше дров — Далей у лес - болей труску = Чым у лес далей, тым гусцей
  7. Чему быть (бывать), того не миновать — Што будзе суджана, тое не будзе адгуджана
  8. Через пень-колоду — Абы дзень да вечара = Так-сяк накасяк, абы не па-людску = Ці сяк, ці так, абы не так, як трэба
  9. Через час по (чайной) ложке — Па кропельцы цыркаць = Пакрышцы (пакрышачцы) цыркаць = Цыркаць пакрысе
  10. Черного кобеля не вымоеш добела — Паможа вароне мыла, як памерламу кадзіла = Не паможа ні мыла, ні вода, бо такая ўрода = Які чорт да лазні, такі і пасля лазні = Варона колькі ні мыецца, усё адно чорная = Крумкачу і мыла не паможа = Чорнае белым не стане
  11. Черт (бес, леший, пес) его знает — А ліха (пярун, агонь, халера, немач, упадак) яго ведае = А смуткі (злыдні, кадукі, віры) яго ведаюць
  12. Черт (бес) попутал — Нячысцік падкаснуўся = Чорт панёс на дзіравы мост
  13. Черт бы тебя побрал — Ліха на цябе = Бадай цябе ліха (ліхоцце) ўзяло = Каб цябе чорт узяў (мара ўзяла) = Каб цябе зямля не насіла = Каб цябе немач забрала (узяла, ела) = Каб цябе бура якая панесла = Каб цябе віхор панёс = Каб цябе смуткі ўзялі
  14. Черт дернул — Чорт падаткнуў
  15. Черт дернул за язык — За язык пацягнула = Нячысцікі за язык пацягнулі
  16. Чертова дюжина — Чортаў тузін
  17. Чертова кукла (перечница) — Рапуха паганая = Жаба апоўзлая (разлезлая, аблезлая, віславухая, карэлая) = Брыда (пачвара) нейкая = Кацера нягодная
  18. Черт принес — Нячысцік прыгнаў = Чорт прыгнаў = Чортава хвіля прыгнала = Хвароба прынесла
  19. Черт тебя дери — Каб з цябе чэрці вяроўкі вілі = Каб цябе чэрці паілі-кармілі = Каб табе д'яблы скуру папісалі = Каб на цябе чорны гад напаў = Каб тваю душу чэрці па пекле пхалі = Каб з цябе скуру лупілі
  20. Чесать языки (языками) — Языкамі абмывацца = Зводы зводзіць = Леды вадзіць

Старонкі: 1  2  3  
 
Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем   Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017