На запыт знайшлося 6 артыкулаў

  1. 1
    Чудо из чудес — Над цудам цуд, над дзівам дзіва
  2. 2
    Чужая душа - потемки — У душу не ўлезеш = Душа як лес = Душы на далонь не вымеш ды не пакажаш = Чалавек - не арэх, не раскусіш
  3. 3
    Чужим богат не будешь — Чужым дабром не забагацееш = Чужым багаццем сыты не будзеш = З чужога гроша не разжывешся = Чужое не цешыць і не грэе = Чужы кажух нікога не нагрэе
  4. 4
    Чужой обед сладок, да непрочен — Чужая яечня не вечна = Чужым дабром век не пражывеш = Чужым дабром не запаможашся = У чужое шчасце не ўкупішся = На чужы каравай вачэй не парывай (свой спячы ды скачы)
  5. 5
    Чужую беду руками разведу — Чужую бяду на пальцах развяду = Чужую бяду па валаску развяду, а да свае розуму не прыкладу = Чужую бяду зараз развяду, а на сваю бяду райца не знайду = Чужую бяду і я развяду, а сваю і возам не развязу = Чужую бяду па нітачцы развяду, а сваю і рукою не адолею
  6. 6
    Чуть свет — На досвітку = На золку = Досвіткам

Паведаміць пра недакладнасьць