На запыт знайшлося 132 артыкулы

  1. 1
    Вагон и маленькая тележка — Куча й горба, мех і торба = Куча і горбачка = Мех і кайстра = Два вазы і цэбар
  2. 2
    Валиться с ног — Кулём падаць = З капылоў далоў = Не чуць ні рук, ні ног = Хоць ногі на плечы бяры = Ледзьве ногі перастаўляць
  3. 3
    Валять дурака (бездельничать) — Вуглы абціраць = Вераб'ям фігі даваць (дулі паказваць) = Сабак сцерагчы
  4. 4
    Валять дурака (притворяться глупым) — Дурня строіць = Дурня паказваць = Дурня клеіць
  5. 5
    Ваша взяла — Ваша ўзяло
  6. 6
    Вверх тормашками — Дагары нагамі = Дагары дрыкам = Дагары дном = Стром галавою = Потырч галавою = Сторч (стоць) галавою
  7. 7
    В гости со своим самоваром не ходят — У студню вады не ліюць, а ў лес дроў не вязуць = У крыніцу не носяць вадзіцу
  8. 8
    В два счета — Як бачыш (як бач) = Адным скокам = Хутчэй ад ведзьмінага піва
  9. 9
    В двух шагах — Крок ступіць = Каля бока = Пад носам
  10. 10
    В добрый час — Дай, Божа, у добры час пачаць = Зачынайма ў божы час (як у людзей, так і ў нас) = У добры час, пане Апанас
  11. 11
    Век долог - всем полон — Век звекаваць - усяго спазнаць = На год сем прыгод, а на вяку - без ліку = Трапіцца на вяку варыць капусту і ў гляку = Здараецца на вяку і па спіне і па баку = На вяку, як на палосцы-шнурку, усяго трапляецца - і кукалю, і пшаніцы = На вяку ўсяго трапіцца = Жывучы, усяго давядзецца
  12. 12
    Век живи, век учись — Што жывем, то вучымся = Будзем вучыцца, пакуль смерць лучыцца (налучыцца) = Колькі робіш, столькі вучыся
  13. 13
    Велика Федора, да дура — Вырас пад неба, а дурань як трэба = Байбусам вырас, ды розуму не вынес = Да званіцы падняўся, а без розуму застаўся = Рост чалавечы, а розум авечы
  14. 14
    Вертеться как белка в колесе — Кідацца як рыба ў вадзе = Круціцца як у коле вада = Круціцца як у віры = Круціцца як трэска ў палонцы
  15. 15
    Веселиться напропалую — На пакацістую гуляць = На ўсе застаўкі туляць
  16. 16
    Весна красна цветами, а осень - плодами — Багата вясна кветкамі, а восень палеткамі = Вясна кветкамі багата, а восень з пірагамі ў хату
  17. 17
    Ветер свистит в карманах — Кішэнь без дна = У галаве шуміць, шуміць, а ў кішэнях ціха, ціха = Па шэлегу луста, але й шэлега пуста
  18. 18
    Ветром шатает — З ветру валіцца = Вецер са сцежкі здзімае = Хоць калочкам падапры = Дрыгавіца ў нагах = Хоць з ветрам пусці
  19. 19
    Взбрело в голову — У галаву ўроілася (зайшло) = У каўтуне закруціла = У галаве закруціла = Каўтун завіў
  20. 20
    Взялся за гуж - не говори, что не дюж — Узяўшыся за гуж, не кажы, што нядуж = Калі ўлез у дугу, не кажы «не магу» = Калі даўся запрэгчы, то дайся й паганяць

Паведаміць пра недакладнасьць