На запыт знайшлося 132 артыкулы

  1. 101
    Всякому овощу свое время — Свой час ягадзе, свой час баравіку = Будзе пара, вырасце трава = Будзе час - будзе і квас, не ўсё за раз = Парою сена косяць = Усё добра ў пару
  2. 102
    Всяк петух смел на своей навозной куче — У сваім гародзе роўны ваяводзе = На сваім падворку і сабака адважнейшы = І верабей на сваім падворку спраўны = На сваім сметніку і верабей гаспадар = На сваім сметніку і певень смелы (смялейшы)
  3. 103
    Всяк по-своему с ума сходит — Як хто хоча, так па сваім бацьку плача = Кожны па-свойму дурнее = Розум на розум не выпадае = Кожная галава свой розум мае = У каго якая натура
  4. 104
    Всяк сверчок знай свой шесток — Ведай, каток, свой куток = Калі ў кепскім кажусе, не садзіся на куце = Ёсць у каліце - сядай на куце, а на плячах хатуль - пытаюць: «Адкуль?» = Не лезь, куды галава не лезе
  5. 105
    Втереться в доверие — У ласку ўбіцца
  6. 106
    В тесноте, да не в обиде — Дзе цесна, там пацешна = Цесна сядзець, ды добра гладзець = Дзе збяруцца, там смяюцца = Цяснота - не крывота
  7. 107
    Втирать очки — Акуляры настаўляць
  8. 108
    В тихом омуте черти водятся — У ціхім балоце чэрці растуць = І чорт ціхманам быў = Хто ціха ходзіць, той густа месіць = Ціхая свіння глыбока рые = Ціхая вада грэблю рве
  9. 109
    Входить в силу — У сілу (у сілачку) убірацца = На ногі (на ножкі) падымацца (паўставаць) = У пер'е брацца = Пер'е абтрэсаць
  10. 110
    В чем душа держится — Кісялёвыя ногі = Жыццё на нітку павесіў = Хоць калочкам падапры
  11. 111
    В четырех стенах — Між чатырох сцен
  12. 112
    В чужих руках ломоть шире — У чужых руках пірог вялікі = На чужое дабро вочы гараць = У суседа ўсё лепшае = Мая грыўна ўсім дзіўна = Чужыя жоначкі як перапёлачкі = Чужая жонка мёдам мазана, а свая смалою
  13. 113
    В чужой монастырь со своим уставом не ходят — З сваёю цаною на кірмаш не едуць = У чужую парафію са сваім звычаем не прыходзь = У чужой бажніцы свечкі не папраўляй
  14. 114
    В чужом глазу сучок видит, а в своем бревна не замечает — Чужыя грахі перад вачыма, а свае за плячыма = Чужое бачыць пад лесам, а свайго не бачыць і пад носам = У чужым воку і парушынку ўгледзім, а ў сваім і калоды не пабачым = Свайго горба ніхто не бачыць
  15. 115
    В чужом пиру да похмелье — Ад чужога шалу ў галаве круціцца = Хто піў, а ў каго галава баліць = Паны пілі, а ў нас галовы баляць = За чужыя грахі пакута = Хто саграшыў, а хто пакутуе
  16. 116
    Выбить (вышибить) дурь — Матыліцу выгнаць (з галавы) = Дурыкі выгнаць (выбіць) = Атосы падцягнуць
  17. 117
    Выбиться из сил — З духу выбіцца = З сілы выбіцца = Язык высалапіць = Язык набок = Язык на бараду высунуць = Аж душа вылазіць = Без рук астацца = Рукі адрабіць = Знемагчыся = Знябыцца = Знясілець (знясіліцца)
  18. 118
    Выеденного яйца (ломаного гроша) не стоит — Выскваркі не варты = Зломанага шэлега не варты = Гарэлага шэлега не дам = Тры грошы не варты
  19. 119
    Выйти боком — Праз бок вылезці = Вомегам вылезці
  20. 120
    Выкрасить да выбросить — На лапату ды за хату = Узяць венік ды на сметнік = Толькі на трэску дый вон

Паведаміць пра недакладнасьць