На запыт знайшлося 12 артыкулаў

  1. 1
    Видал (видывал) всякие виды — Ведае, дзе чорт начуе = Ведае, дзе кароль абедае = Не з аднае студні ваду піў = Не з аднае дзяжы хлеб еў = не з аднае табакеркі табаку нюхаў
  2. 2
    Видеть насквозь — Навылёт бачыць
  3. 3
    Видеть своими глазами — На свае вочы бачыць
  4. 4
    Видит око, да зуб неймет — Бачыць вока, ды ляжыць (вісіць) высока = Хочацца, ды не даскочыцца = Вочкі глядзяць, ды трасцы з'ядзяць = Бачыць карова, што на павеці салома = Смачны жабе арэх, ды зубоў Бог не доў (не даў)
  5. 5
    Видна птица по полету — Відаць сокал па палёту, а сава па паглёду = Відаць (знаць) пана па халявах = Па пер'і птушку пазнаюць = Знаць жабу па пліганні (а сокала па палёце)
  6. 6
    Визга много, а шерсти нет — Не столькі той брагі, колькі звягі = Шмат дзіва, але мала мліва = Не столькі піва, колькі дзіва = На грош піва, на ўсё сяло дзіва = Не столькі таго мёду, колькі смуроду
  7. 7
    Визжит как недорезанный поросенок — Пішчыць як свіння ў плоце = Крычыць нібы з яго скуру лупілі = Крычыць як на жывот = Да неба песню цягне (як свіння ў плоце ўшчамілася)
  8. 8
    Вилять хвостом (угодничать) — Лёстачкі падпускаць = Лёстачкамі слаць = Слаць як ліс хвастом = Мякка слаць
  9. 9
    Вилять хвостом (хитрить) — Бачком ехаць = Ліса фарбаваць = Хітраваць як ліс (як злодзей, як варожка)
  10. 10
    Висеть (держаться) на волоске — На павуцінцы ліпець = Ліпець як арэх на сухой галіне
  11. 11
    Витать в облаках — Пра нябесныя мігдалы думаць = Пра нябесныя ясноты марыць = У надхмар'і лунаць = У паднябессі лунаць
  12. 12
    Вить веревки — Сырыцу выкручваць = Вады прамытае не даваць

Паведаміць пра недакладнасьць